Смех у цемры (16+)

Уладзімір Набокаў
монаспектакль
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак па святле, аўтар музычнага афармлення Саўлюс Варнас
Аўтары інсцэніроўкі Ніна Мазур, Саўлюс Варнас
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    лістапада
    19:00
    Пт
“Камера абскура” – адзін з самых змрочных і разам з тым захапляльных твораў Уладзіміра Набокава. Сціснутая як спружына і простая як формула, гэтая кніга прысвечана балючай страсці дарослага чалавека да дзяўчыны-падлетка; дадзеную тэму пісьменнік пасля развіў у сваёй знакамітай “Лаліце”. Ніна Мазур і Саўлюс Варнас стварылі інсцэніроўку па матывах рамана “Камера абскура”, праз якую чырвонай ніткай праходзіць тэма супрацьстаяння палоў і абсурднасці чалавечага існавання. Пра што гэтая драма? Перш за ўсё, пра духоўную слепату, дзеля якой мы часам гатовыя кінуць на алтар жарсці сям’ю, сяброў, кар’еру, гонар, нават само жыццё. А яшчэ гэта гісторыя пра каханне – але не стваральнае, акрыляючае і святланоснае, а тое, што разбурае, знявольвае і асляпляе сваю няшчасную ахвяру. Галоўны герой Бруна Крэчмар, шалёна захоплены 16-гадовай дзяўчынай Магдай, паступова губляе ўсё, што раней здавалася яму такім дарагім: жонку і дачку, звыклы круг зносін, любімую працу, сам сэнс існавання. Сітуацыя становіцца яшчэ больш безнадзейнай, калі на даляглядзе з’яўляецца ўдачлівы супернік – цынічны і жорсткі мастак Горн. Не застаецца ніякіх сумневаў, што развязка будзе трагічнай…