Наталля Качаткова

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1990)
Нарадзілася 24 чэрвеня 1948 года ў Маскве.
У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Актрыса драмы і кіно" (курс У.А.Маланкіна). Працуе ў тэатры з 1971 года.
Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2005).
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Агата ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Куліна ("Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча);
- Настасся Цімафееўна ("Вяселле" паводле А. Чэхава);
- Ткачыха ("Ноч на Каляды" паводле М. Гогаля);
- Глушачыха ("Людзі на балоце" паводле І. Мележа);
- Бабуля ("Шабаны" А. Бахарэвіча);
- Хэлена ("Юбілей ювеліра" Н.МакОліф);
- Эльза ("Зямля Эльзы" Я. Пуліновіч).