12+
Двор майго дзяцінства
Светлы ўспамін...
Астравецкі раённы цэнтры культуры і народнай творчасці
19:00
1 гадзіна 10 хвілін без антракту
Дата мерапрыемства
10.05.2024
Данііл Філіповіч
Аляксандр Камянец
Вадзім Дубовік
Андрэй Цалко
Ужо зусім хутка, праз некалькі гадзін, трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступіць у Астравецкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах праекта "Культурная карта"! Жыхары Астраўца ўбачаць наш добры і светлы спектакль "Двор майго дзяцінства"!
Спектакль «Двор майго дзяцінства» створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры. І мы ўпэўнены, што гэтая пастаноўка Купалаўскага тэатра верне астраўчан ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі!
"Двор майго дзяцінства" - гэта цудоўная магчымасць узгадаць радасныя імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары. Мы запрашаем усіх на спектакль! Будзем рады кожнаму!

Ролі выконваюць
Вася
Ілья Крук
Машка
Святлана Гулевіч
Дзядуля
Аляксандр Гусеў
Цётка Ліда, Настаўніца
Алена Мазгова
Цётка Рыта
Анастасія Агейкіна
Цётка Надзя
Зінаіда Зубкова
Дзеці двара
Антон Нікішын
ПРЭСА