Гастрольны каляндар
Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца. Купалаўцы са спектаклем “Пісаравы імяніны” парадуюць жыхароў горада Шклоў.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча
2 гадзіны з антрактам
02.12.2024
02.12.2024
З 28 лістапада па 3 снежня ў горадзе Бабруйск прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча! Купалаўцы прынялі ўдзел са спектаклем “Пісаравы імяніны” па п'есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” працягвае сваю вандроўку па куточках Беларусі. На гэты раз купалаўцаў сустрэў горад шахцёраў і велічных гор – Салігорск. Спектакль пастаўлены па п’есе “Rock’n’roll на захадзе” Міхаіла Хейфеца.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Спектакль“Пісаравы імяніны” наведаў горад Слонім. Весялосць, песні, скокі, сапраўдныя бойкі і нават любоўную інтрыгу – усё гэта падарылі нашы акцёры жыхарам і гасцям горада.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Купалаўцы наведалі горад Лельчыцы. Для жыхароў раённага цэнтра былі прадстаўлены музычная імпрэза “Музыка душы” ў вакананні аркестра тэатра і прэм’ерны спектакль“Бясконцая гісторыя”
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” наведаў горад Ваўкавыск. Кранальная гісторыя пра ўжо сталых Яго і Яе, якія праводзяць свой вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. З цягам часу жыццё ўносіць свае фарбы і ўсё змяняецца ў адно імгненне. Што здарылася? Чаму ён не ходзіць на танцы? Чым скончыцца гэта бясконцая гісторыя?
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сабраў гараджан Краснаполля на непараўнальна прыгожую, таямніча прывабную і выключна эмацыянальную музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
ХХVIII міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа"
19:00
2 гадзіны з антрактам
11.09.2024
11.09.2024
Фестываль “Белая Вежа” дае магчымасць падарыць аматарам сцэнічнага мастацтва лепшыя спектаклі беларускіх і замежных тэатраў.
Ужо дваццать восьмы раз горад Брэст сустракае тэатральныя калектывы з розных дзяржаў свету.
У гэтым годзе удзельнікамі фестываля выступілі прадстаўнікі з 7 краін: Азербайджана, Беларусі, Даніі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. У праграму фестывалю ўключаны 22 спектаклі ад 22 розных тэатральных калектываў. З большага рэпертуар фестывалю склалі творы класічнай літаратуры.
У рамках фестывалю акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадставілі гледачам прэм’ерны спектакль “Пісаравы Імяніны” па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка. Упершыню спектакль быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару!

З адкрыццём новага тэатральнага сезона мы пачалі падарожнічаць па гарадах нашай краіны.
Першай кропкай гастрольнага тура купалаўцаў стаў Белаазёрск. На галоўнай сцэне горада белаазёрцам былі прадстаўлены спектаклі “Гісторыя шакаладнага дрэва” і славутая “Паўлінка”.
“Гісторыя шакаладнага дрэва” – захапляльная казка пра двух эльфаў, якія адпраўляюцца ў далёкае і небяспечнае падарожжа. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды і новыя знаёмствы, а таксама сустрэча з галоўным злодзеем. Моцнае сяброўства і дабрыня – гэта тая зброя, якой нашы героі перамогуць ворагаў.
“Паўлінка” – гісторыя пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"
19:00
1 гадзіна без антракту
23.08.2024
23.08.2024
Кожны чалавек - гэта цэлы сусвет са сваімі думкамі і перажываннямі, імкненнямі і марамі. Але, бадай, не знойдзецца чалавека, які б не любіў музыку, чыю душу не хвалявалі б пяшчотныя пералівы гукаў! Ведаючы гэта, купалаўцы збіраюцца ў шлях да юных аматараў прыгожага ў дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня". Для выхаванцаў цэнтра прагучаць абраныя музычныя кампазіцыі, якія складаюць нашу імпрэзу "Музыка душы".
Гэта далёка не першы раз, калі трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы наведвае "зубранят", каб парадаваць іх вытанчанай жывой музыкай. Артысты маюць традыцыю прыязджаць сюды некалькі разоў на год, і выхаванцы цэнтра "Зубраня" заўсёды чакаюць гасцей. Да таго ж, зараз, у канцы лета, калі ў дзяцей завяршаюцца летнія канікулы, як ніколі важна настроіць "зубранят" на новы навучальны год. І музыка - лепшы інструмент для гэтага!
Ужо заўтра мы будзем іграць для вас! "Зубраня", чакай!

Купалаўская "Паўлінка" - нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі!
Менавіта таму кожны беларус павінен аднойчы ўбачыць гэты цудоўны спектакль! І купалаўцы гатовы прывезці сваю вясёлую і добрую "Паўлінку" ў любую кропку Беларусі! На гэты раз нас чакае гасцінны Светлагорск! Сёння жыхары гэтага горада змогуць убачыць славутую гісторыю кахання Паўлінкі і Якіма на сцэне ДУК "Светлагорскі цэнтр культуры" а сёмай гадзіне вечара. Жарты, песні, танцы, прыгожыя касцюмы і сапраўдная беларуская душа ў кожным слове - вось што чакае ўсіх, хто прыйдзе на сустрэчу з "Паўлінкай"!
Сябры, мы чакаем усіх у госці да ўзору беларускага тэатральнага мастацтва! Прыходзьце ўбачыць спектакль "Паўлінка" на свае вочы. Да сустрэчы, светлагарчане!

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
19:00
3 гадзіны 20 хвілін з антрактам
13.07.2024
13.07.2024
13 ліпеня 2024 года артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прымуць удзел у ХХХІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У межах праекта «Тэатральныя сустрэчы – 2024» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа купалаўцы пакажуць спектакль «А зоры тут ціхія» па матывах аднайменнай аповесці Б. Васільева.
У гэтым шчымлівым спектаклі на сцэне спалучаюцца як гісторыі гераінь, так і дэталі з біяграфій бабуль і прабабуль саміх артыстаў. Таму адной з галоўных ва ўсім спектаклі можна назваць фразу «Дзякуй за жыццё», якая гучыць у канцы ўспамінаў.
Для артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы магчымасць выступіць на «Славянскім базары» – вялікі гонар! Купалаўцы з радасцю пазнаёмяць усіх гасцей фестываля са сваім выдатным спектаклем! Запрашаем усіх!

Цэнтр культуры г. Наваполацка, Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня", ДУК "Пухавіцкі раённы цэнтр культуры"
19:00
05-07.06.2024
07.06.2024
Існуе меркаванне, што кожны беларус павінен хаця б некалькі разоў убачыць спектаклі легендарнага Купалаўскага тэатра. Але не ўсе маюць магчымасць завітаць у сталіцу, каб убачыць ігру нашых артыстаў. Тады купалаўцы едуць да сваіх сяброў у розныя гарады Беларусі! Краіна, сустракай!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Астравецкі раённы цэнтры культуры і народнай творчасці
19:00
1 гадзіна 10 хвілін без антракту
10.05.2024
09.05.2024
Ужо зусім хутка, праз некалькі гадзін, трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступіць у Астравецкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах праекта "Культурная карта"! Жыхары Астраўца ўбачаць наш добры і светлы спектакль "Двор майго дзяцінства"!
Спектакль «Двор майго дзяцінства» створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры. І мы ўпэўнены, што гэтая пастаноўка Купалаўскага тэатра верне астраўчан ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі!
"Двор майго дзяцінства" - гэта цудоўная магчымасць узгадаць радасныя імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары. Мы запрашаем усіх на спектакль! Будзем рады кожнаму!

4 і 5 красавіка 2024 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы едзе на гастролі. Кобрын, чакай нас!
Жыхары Кобрына маюць цудоўную магчымасць убачыць у сваім горадзе легендарны спектакль "Паўлінка"! Гэта старэйшы спектакль у рэпертуары Купалаўскага тэатра, які за гады свайго існавання не страціў актуальнасці. Наадварот, гісторыя кахання юнай Паўлінкі застаецца цікавай і любімай сярод беларускіх і замежных гледачоў! Гэтая бессмяротная камедыя, напоўненая гумарам і прыгажэйшай музыкай, запамінаецца назаўсёды! Падчас гастроляў у ролі Паўлінкі перад жыхарамі Кобрына выступіць актрыса Купалаўскага тэатра Юлія Аўчыніна, якая з'яўляецца ўраджэнкай гэтага горада.
Запрашаем завітаць у госці да вясёлай Паўлінкі! Пачатак спектакля - 18:30. Чакаем усіх!