Гастрольны каляндар

-
скінуць
Днi культуры Беларусі ў Францыі
19:00
2 гадзіны з антрактам
18.06.2014
18.06.2014
Эпічная паэма
Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Пан Тадэвуш” 18 чэрвеня ўбачылі ў Парыжы больш за 600 гледачоў. Паказ пастаноўкі Мікалая Пінігіна паводле знакамітай паэмы Адама Міцкевіча адбыўся падчас Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Яго арганізавалі па ініцыятыве Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЭСКА. Праект падтрымалі пастаянныя прадстаўніцтвы Польшчы і Літвы пры ЮНЭСКА. Менавіта ў Парыжы 180 год таму Адам Міцкевіч і напісаў свой твор.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Народны мастацкi тэатр Пекіна
19:00
2 гадзіны з антрактам
28.02-08.03.2014
08.03.2014
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы вярнулася з гастроляў у Кітаі, дзе купалаўцы адкрывалі Пекінскі вясновы тэатральны фестываль. На сцэне Народнага мастацкага тэатра Пекіна тэатр прадставіў два спектаклі - "Вяселле" па А. Чэхаву і "Не мой" па А. Адамовічу. Кожную пастаноўку паказалі па тры разы. Дагэтуль у Кітаі бачылі толькі беларускі балет.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
XII Міжнародны фестваль спектакляў "Мініфэст"
19:00
2 гадзіны з антрактам
03.10.2014
03.10.2014
Бесхрыбетнасць у адной дзеі

Спектаклем "Офіс“  Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрываў 3 кастрычніка XII Міжнародны фестваль спектакляў "Мініфэст"  у Растове-на-Доне. Разам з беларусамі ў форуме прынялі ўдзел тэатры з Грузіі, Ізраіля, Македоніі, Расіі. "Мініфэст"  – адзін са старэйшых фестываляў для дзяцей і моладзі ў новай расійскай гісторыіі, арганізаваны ў 1989 годзе па ініцыятыве Уладзіміра Чыгышава, які быў галоўным рэжысёрам Растоўскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра ў 1985-2005 гадах. У Растове-на-Доне купалаўцы выступілі ўпершыню.

ПАДРАБЯЗНЕЙ
Тэатр юнага гледача
19:00
2 гадзіны з антрактам
08-11.09.2014
11.09.2014
95 сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пачаў у Томску. Менавіта там беларускі тэатр змог выжыць падчас вайны. Менавіта там паставіў сваю знакамітую “Паўлінку”. Менавіта там калектывам было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купалы – звацца купалаўцамі.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы