Гастрольны каляндар
За кулісамі існуе надзвычайны паралельны сусвет, які захапляе з першага імгнення і на ўсё жыццё. Падарожжы ў часе і прасторы, дзівосныя ператварэнні, неверагодныя павароты лёсу... у тэатры магчыма ўсё! Але ці можа просты глядач зазірнуць у закуліссе, адчуць сабе часткай трупы і пражыць усе адценні акцёрскіх будняў: рэпетыцыі, пераапрананні, хваляванне перад выхадам на сцэну, неабходнасць у той жа час вырашаць знаёмыя кожнаму побытавыя складанасці? Купалаўскі тэатр дае жыхарам горада Салігорска такую магчымасць! 23 верасня мы запрашаем усіх на паказ спектакля “Гэта цудоўнае жыццё”, які адбудзецца ў Палацы культуры г. Салігорска! Зусім хутка нашы артысты пакажуць, як выглядае акцёрскае жыццё “без пудры”, распавядуць, як заставацца тэатральным чалавекам нават тады, калі новыя тэндэнцыі спрабуюць засланіць сабой гэтае высокае мастацтва.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Купалаўскі тэатр выпраўляецца на юбілейны ХХХ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” (г. Брэст)! Для купалаўцаў удзел у такім маштабным і праслаўленым фестывалі – знакавая падзея, і спектакль-удзельнік абраны адпаведны. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена містычная легенда пра каханне “Чорная панна Нясвіжа” па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава.
Гэты глыбокі, кранальны, непараўнальна прыгожы спектакль ужо больш за 25 гадоў пагружае аматараў тэатра ў атмасферу даўняй беларускай гісторыі. Упэўнены, што паказ містычнай “Чорнай панны Нясвіжа” стане сапраўдным упрыгожаннем фестываля “Белая вежа”, нагадае гледачам аб святасці кахання і важнасці шчырых пачуццяў!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Гэты глыбокі, кранальны, непараўнальна прыгожы спектакль ужо больш за 25 гадоў пагружае аматараў тэатра ў атмасферу даўняй беларускай гісторыі. Упэўнены, што паказ містычнай “Чорнай панны Нясвіжа” стане сапраўдным упрыгожаннем фестываля “Белая вежа”, нагадае гледачам аб святасці кахання і важнасці шчырых пачуццяў!
«Бясконцая гісторыя» абпраўляецца ў Маларыту, каб распавесці пра двух людзей, якія насуперак усяму працягваюць марыць, кахаць і танцавать! Няхай без пачуцця густу, няхай без пачуцця рытму — але разам.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
«Бясконцая гісторыя» — кранальны і крыху наіўны спектакль пра тое, што нічога не бывае позна: нават без слыху і рытму можна знайсці родную душу і танцаваць шчасліва. Гісторыя Ён і Яны, якія сустракаюцца ў танцавальным клубе, перарастае ў пошукі зніклага партнёра і выпрабаванне іх пачуццяў.
Легендарная “Паўлінка” Янкі Купалы едзе з гастролямі да жыхароў Наваполацка!
Меладраматычная камедыя "Бясконцая гicторыя" наведала г.п.Карма і парадавала яго жыхароў выдатнай гісторыяй пра тое, што знайсці родную душу і быць шчаслівым ніколі не позна.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Меладраматычная камедыя "Бясконцая гicторыя" наведала горад Камянец і парадавала яго жыхароў выдатнай гісторыяй пра тое, што ніколі не позна зрабіць крок насустрач шчасцю.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Музычнай імпрэза «Музыка душы. Роднае» парадуе жыхароў Вялікай Бераставіцы 2 красавiка. Упэўнены, што музычныя таленты нашых артыстаў і майстэрства аркестра не пакінуць нікога абыякавым!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Таямнічае мінулае беларускіх абрадаў у сучасным сцэнічным прачытанні завітае ў Жабінку. Музычна-пластычная фантазія нагадае пра народныя традыцыі ад Вяселля да Каляд з асаблівай атмасферай.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
