Салігорск, сустракай "Гэта цудоўнае жыццё"!
16+
Салігорск, сустракай "Гэта цудоўнае жыццё"!
Камедыя
г. Салігорск
2 гадзіны 20 хвілін з антрактам
Дата мерапрыемства
23.09.2026
За кулісамі існуе надзвычайны паралельны сусвет, які захапляе з першага імгнення і на ўсё жыццё. Падарожжы ў часе і прасторы, дзівосныя ператварэнні, неверагодныя павароты лёсу... у тэатры магчыма ўсё! Але ці можа просты глядач зазірнуць у закуліссе, адчуць сабе часткай трупы і пражыць усе адценні акцёрскіх будняў: рэпетыцыі, пераапрананні, хваляванне перад выхадам на сцэну, неабходнасць у той жа час вырашаць знаёмыя кожнаму побытавыя складанасці? Купалаўскі тэатр дае жыхарам горада Салігорска такую магчымасць! 23 верасня мы запрашаем усіх на паказ спектакля “Гэта цудоўнае жыццё”, які адбудзецца ў Палацы культуры г. Салігорска! Зусім хутка нашы артысты пакажуць, як выглядае акцёрскае жыццё “без пудры”, распавядуць, як заставацца тэатральным чалавекам нават тады, калі новыя тэндэнцыі спрабуюць засланіць сабой гэтае высокае мастацтва.
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы