"Чорная панна Нясвіжа" на фестывалі "Белая вежа"!
12+
"Чорная панна Нясвіжа" на фестывалі "Белая вежа"!
Містычная легенда пра каханне
г. Брэст
1 гадзіна 25 хвілін без антракта
Дата мерапрыемства
14.09.2026
Купалаўскі тэатр выпраўляецца на юбілейны ХХХ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” (г. Брэст)! Для купалаўцаў удзел у такім маштабным і праслаўленым фестывалі – знакавая падзея, і спектакль-удзельнік абраны адпаведны. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена містычная легенда пра каханне “Чорная панна Нясвіжа” па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава.
Гэты глыбокі, кранальны, непараўнальна прыгожы спектакль ужо больш за 25 гадоў пагружае аматараў тэатра ў атмасферу даўняй беларускай гісторыі. Упэўнены, што паказ містычнай “Чорнай панны Нясвіжа” стане сапраўдным упрыгожаннем фестываля “Белая вежа”, нагадае гледачам аб святасці кахання і важнасці шчырых пачуццяў!
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы