Гастрольны каляндар
Казанскi акадэмічны рускi Вялікi драматычны тэатр імя В.І. Качалава
19:00
2 гадзіны з антрактам
18-22.10.2023
22.10.2023
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы рыхтуецца да ІІІ Качалаўскага фестывалю, які пройдзе ў Казані (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя).
ПАДРАБЯЗНЕЙ
У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запланаваў гастролі па гарадах Беларусі. Для сваіх гледачоў акцёры пакажуць лепшыя спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"
19:00
1 гадзіна без антракту
25.08.2023
25.08.2023
Сёння трупа Купалаўскага тэатра завітае ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Ужо зусім хутка ў Барысаве завяршыцца трэці сезон культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”, які стаў адной з самых масштабных падзей года. Спецыяльна для жыхароў горада над Бярэзінай і гасцей фестывалю артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакажуць спектакль “Жаніцьба” паводле аднайменнага твора М. Гогаля. Пастаноўка абяцае ўпрыгожыць насычаны фестывальны вечар і падарыць усім удзельнікам і гасцям фестывалю "Вытокі" мноства яркіх эмоцый!
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Восьмага чэрвеня трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю выступіла на сцэне Цэнтра культуры горада Наваполацка са спектаклем "Апошні атракцыён". Горад-юбіляр, якому некалькі дзён таму споўнілася 65 гадоў, цёпла прыняў артыстаў, зацікаўленыя твары і шчырыя ўсмешкі навапалачан надоўга натхнілі купалаўцаў. Прыязджаць у Наваполацк падчас святкавання Дня горада стала для акцёраў добрай традыцыяй, якую ў тэатры імкнуцца захоўваць. Мастацкі кіраўнік трупы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава шчыра павіншавала са сцэны квітнеючы горад і пажадала яго жыхарам быць заўсёды шчаслівымі і развівацца разам з маладым, але такім перспектыўным Наваполацкам.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
У Маскве адбыўся XIII Міжнародны фестываль «Астроўскі ў Доме Астроўскага». Ён стаў знакавай падзеяй у тэатральным жыцці па некалькіх прычынах: па-першае, фестываль быў прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння класіка рускай літаратуры А.М. Астроўскага, па-другое, урачыста адзначалася 30-годдзе існавання самога фестывалю.
З 11 па 16 красавіка 2023 года Малы тэатр сустракаў гасцей з усёй Расіі і нават з-за мяжы: на гастролі ў Маскву прыехалі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нашы акцёры ў першы раз мелі гонар выступаць на легендарнай Гістарычнай сцэне Малага театра, перад маскоўскім гледачом яны паказалі спектакль па матывах дасціпнай п’есы Астроўскага «Гарачае сэрца». У выніку – поўная глядзельная зала, бурныя авацыі, усеагульнае захапленне гучаннем сакавітай беларускай мовы!

21 студзеня 2023 года на сцэне Нацыянальнага дзіцячага цэнтра "Зубраня" у рамках тэматычнага дня прысвечанага Нацыянальнаму тэатру імя Янкі Купалы адбыўся паказ легендарнага спектакля "Паўлінка".
Пасля спектакля гледачы сустрэліся з артыстамі і правялі цікавую дыялогавую пляцоўку на тэму: "Вялікае дараванне творчасці: радасць і прыгажосць стварэння".
Таксама быў праведзены майстар-клас "Мая прафесія - тэатральны грымер". Дзеці доўга не адпускалі нашых супрацоўніц. Было цікава і весела.
"Зубранятам" вельмі спадабаўся прыезд нашага тэатра. Вялікі ўсім дзякуй!
Да новых сустрэч "ЗУБРАНЯ"!