Гастрольны каляндар

-
скінуць
Палац культуры горада Ліды
19:00
1 гадзіна 45 хвілін
15.11.2019
15.11.2019
Спектакль-візітоўка

15 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведае з гастролямі горад Ліду са спектаклем ART. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна будзе паказаны у гарадскім Палацы культуры.

ART – адзін са спектакляў-візітовак Купалаўскага тэатра, які палюбіўся не толькі гледачам Мінска, але і ў іншых гарадах Беларусі і нават у Парыжы, дзе спектакль быў паказаны ў чэрвені 2016 года ў рамках Першых беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі. У кастрычніку 2019 года спектакль прайшоў у горадзе Маладзечна – паказ наведалі больш за 400 гледачоў. Новая версія спектакля ART у рэжысуры Мікалая Пінігіна ідзе на Галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра з 2015 года. Дарэчы, у Маладзечна адбудзецца 101 паказ спектакля.

"Псеўдаінтэлектуальная" камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга веку. "Псеўда" — таму што аўтар п'есы парадыруе і ўтрыруе разважанні пра сучаснае мастацтва, насміхаючыся над супрацьстаяннем мужчынскага самалюбства. Калекцыянер карцін Серж набыў белае палатно за шалёныя грошы. Ці рады за яго сябры? Ва ўсялякім выпадку, героі адчайна спрачаюцца. Чым жа скончыцца гэтая гісторыя пра мастацтва чалавечага паразумення? П’еса вядомага драматурга Ясміны Рэзы прыцягвае ўвагу многіх аматараў тэатра ва ўсім свеце – яе тэкст быў перакладзены на 35 моваў і пастаўлены ў шматлікіх тэатрах Еўропы.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін. Сцэнограф Аляксандр Арлоў. Мастак па касцюмах Людміла Ганчарова.

Пачатак а 19:00. Працягласць — 1 гадзіна 45 хвілін. Кошт квіткоў — 10-12 рублёў. Даведкі па тэлефоне 54-86-91.

З нагоды 100-га тэатральнага сезона Купалаўскі тэатр пашырае мапу гастроляў па Беларусі. Так, 3 снежня Гомель убачыць сапраўдную тэатральную сенсацыю мінулага сезону – спектакль “Рэвізор”. А 7 снежня знакавы спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага пройдзе ў Салігорску ў Палацы культуры. Паказ адбудзецца з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння Народнай артысткі СССР Галіны Макаравай.

ПАДРАБЯЗНЕЙ
Фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску
19:00
2 гадзіны з антрактам
05.11.2019
05.11.2019
5 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Бабруйск: у рамках VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча быў паказаны спектакль “Ураджай”. Фестываль збірае лепшыя спектаклі Беларусі, створаныя па п’есах выбітных беларускіх драматургаў, а таксама ставіць мэтай адкрыццё новых таленавітых аўтараў, папулярызацыю беларускіх драматургаў ў краіне і за мяжой, пашырэнне рэпертуарнай палітры тэатраў.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Гродзенскі абласны драматычны тэатр
19:00
2 гадзіны з антрактам
25.10.2019
25.10.2019
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка з аншлагам прадставіў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры спектаклі “Рэвізор” і “Паўлінка”. Спектакль “Рэвізор” наведалі 452 гледача, спектакль “Паўлінка” – 630 гледачоў. Гродзенцы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў тэатра і засталіся ў захапленні ад адных з самых папулярных спектакляў з рэпертуара Купалаўскага тэатра. Дарэчы, у абодвух спектаклях выконвала ролі народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, якая 26 кастрычніка адзначыла свой юбілей.

Акрамя гэтага, 25 кастрычніка генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка і фатограф Аляксандр Ласмінскі прадставілі выставу Пятра Шумава – знакамітага фатографа з Гродна, які ў пачатку ХХ стагоддня эміграваў ў Парыж, дзе стварыў выдатныя партрэты вядомых паэтаў, кампазітараў, пісьменнікаў, мастакоў, палітыкаў. Выставу з 33 фотакопій работ Пятра Шумава можна будзе ўбачыць ў гандлёвым цэнтры Old City у горадзе Гродна да сярэдзіны лістапада. 

Купалаўскі тэатр працягвае гастрольнае турнэ па гарадах Беларусі з нагоды святкавання 100-га тэатральнага сезона. Наступны выезд тэатра на гастролі адбудзецца ўжо 5 лістапада – у Бабруйску будзе паказаны спектакль “Ураджай” паводле п’есы Паўла Пражко ў межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Міжнародны фестываль "Кірунак Усход"
19:00
2 гадзіны з антрактам
29.09.2019
29.09.2019

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 29 верасня 2019 года ў рамках міжнароднага фестывалю “Кірунак Усход” (Беласток, Польшча) прадставіў польскай грамадскасці і прадстаўнікам беларускай этнічнай меншасці спектакль “Пінская шляхта” паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 

ПАДРАБЯЗНЕЙ
Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку
19:00
1 гадзіна 30 хвілін без антракту
31.08.2019
31.08.2019
12+
Рэквіем
31 жніўня 2019 года Купалаўскі тэатр наведаў з гастролямі горад Слонім. 
Паказ спектакля "Вечар" адбыўся ў межах Дня беларускай пісьменнасці ў Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
Брэст, Гомель, Пінск, Калінкавічы
19:00
2 гадзіны з антрактам
17-26.07.2019
26.07.2019
Спектакль тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» у ліпені 2019 года адправіўся на гастролі «Палескія хронікі». Тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы