16+
Апошні атракцыён
Трагікамедыя
Цэнтр культуры горада Наваполацка
19:00
2 гадзіны 15 хвілін з антрактам
Дата мерапрыемства
08.06.2023
Андрэй Завадзюк
Леанід Шырын
Восьмага чэрвеня трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю выступіла на сцэне Цэнтра культуры горада Наваполацка са спектаклем "Апошні атракцыён". Горад-юбіляр, якому некалькі дзён таму споўнілася 65 гадоў, цёпла прыняў артыстаў, зацікаўленыя твары і шчырыя ўсмешкі навапалачан надоўга натхнілі купалаўцаў. Прыязджаць у Наваполацк падчас святкавання Дня горада стала для акцёраў добрай традыцыяй, якую ў тэатры імкнуцца захоўваць. Мастацкі кіраўнік трупы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава шчыра павіншавала са сцэны квітнеючы горад і пажадала яго жыхарам быць заўсёды шчаслівымі і развівацца разам з маладым, але такім перспектыўным Наваполацкам.
Ролі выконваюць
Аббі
Тамара Міронава
Мэрылін
Вольга Няфёдава
Скоці
Сяргей Бірульчык
Дэрэк, Блазан
Антон Нікішын
Колін, Жанчына ў белым
Інэса Іскакава
Бэнджамін
Барыс Цяцёркін
Дэрэк
Павел Дракін
ПРЭСА
