0+
Музыка душы
Музычная імпрэза
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"
19:00
1 гадзіна без антракту
Дата мерапрыемства
23.08.2024
Кожны чалавек - гэта цэлы сусвет са сваімі думкамі і перажываннямі, імкненнямі і марамі. Але, бадай, не знойдзецца чалавека, які б не любіў музыку, чыю душу не хвалявалі б пяшчотныя пералівы гукаў! Ведаючы гэта, купалаўцы збіраюцца ў шлях да юных аматараў прыгожага ў дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня". Для выхаванцаў цэнтра прагучаць абраныя музычныя кампазіцыі, якія складаюць нашу імпрэзу "Музыка душы".
Гэта далёка не першы раз, калі трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы наведвае "зубранят", каб парадаваць іх вытанчанай жывой музыкай. Артысты маюць традыцыю прыязджаць сюды некалькі разоў на год, і выхаванцы цэнтра "Зубраня" заўсёды чакаюць гасцей. Да таго ж, зараз, у канцы лета, калі ў дзяцей завяршаюцца летнія канікулы, як ніколі важна настроіць "зубранят" на новы навучальны год. І музыка - лепшы інструмент для гэтага!
Ужо заўтра мы будзем іграць для вас! "Зубраня", чакай!

Ролі выконваюць
Музыка
Генадзь Вішнякоў
Музыка
Карына Ciзова
Вядучая
Таісія Ввядзенская
ПРЭСА