Пісаравы імяніны, Музыка душы, Вечар
Цэнтр культуры г. Наваполацка, Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня", ДУК "Пухавіцкі раённы цэнтр культуры"
19:00
Дата мерапрыемства
05-07.06.2024
Існуе меркаванне, што кожны беларус павінен хаця б некалькі разоў убачыць спектаклі легендарнага Купалаўскага тэатра. Але не ўсе маюць магчымасць завітаць у сталіцу, каб убачыць ігру нашых артыстаў. Тады купалаўцы едуць да сваіх сяброў у розныя гарады Беларусі! Краіна, сустракай!
5 чэрвеня: камедыя "Пісаравы імяніны" (Наваполацк, Цэнтр культуры г. Наваполацка). Гэты спектакль з'яўляецца прэм'ерным у рэпертуары Купалаўскага, і мы спадзяемся, што п'еса спадабаецца нашым дарагім гледачам і падорыць ім пазітыўныя эмоцыі!
6 чэрвеня: музычная імпрэза "Музыка душы. Роднае" (Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"). Для дзяцей прагучаць абраныя музычныя і паэтычныя творы, прысвечаныя нашай Бацькаўшчыне.
7 чэрвеня: рэквіем "Вечар" (Мар'іна Горка, ДУК "Пухавіцкі раённы цэнтр культуры") па матывах аднайменнай п'есы драматурга Аляксея Дударава. Знакамітая гісторыя пра трох старых, якія засталіся адзінымі жыхарамі сваёй вёскі, кране кожнага!
Будзем рады бачыць усіх на нашых спектаклях!