У Мінску адна з вуліц атрымае імя Фларыяна Ждановіча

У Мінску адна з вуліц атрымае імя Фларыяна Ждановіча

30.03.2026

Вуліца ў Ленінскім раёне атрымае імя заснавальнiка Купалаўскага тэатра!

27 сакавіка складам камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска было прынята рашэнне назваць адну з вуліц раёна ў гонар Фларыяна Ждановіча.

Фларыян Ждановіч — адзін са стваральнікаў першага Таварыства драмы і камедыі ў 1917–1920 гадах, яго мастацкі кіраўнік і рэжысёр. У складаных умовах нямецкай акупацыі ён ствараў Беларускі нацыянальны тэатр. 14 верасня 1920 года пад яго кіраўніцтвам у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, які сёння з'яўляецца Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, дзе ён працаваў мастацкім кіраўніком і акцёрам.

Мы ганарымся тым, што з’яўляемся часткай гэтай гісторыі!

#ГiсторыяКупалаўскага #ФларыянЖдановіч

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы