Адзіны дзень інфармавання ў Купалаўскім: галоўныя тэмы сустрэчы з Міністрам культуры
15.10.2026
Падчас размовы кіраўнік ведамства Марат Сяргеевіч Маркаў закрануў важныя аспекты адукацыі і захавання сямейных каштоўнасцей. У цэнтры ўвагі была вядучая роля сям’і ў выхаванні падрастаючага пакалення, бо менавіта дома закладаюцца паняцці пра павагу, адказнасць і любоў да сваіх каранёў. Таксама было адзначана, што сучасны навучальны працэс і культура павінны працаваць у звязцы, дапамагаючы бацькам фарміраваць у моладзі правільныя маральныя арыенціры.
Сям’я - аснова грамадства, галоўны духоўны падмурак дзяржавы і надзейная апора для кожнага чалавека. Менавіта беражлівае захаванне традыцыйных каштоўнасцей гарантуе ўпэўненую і шчаслівую будучыню ўсёй краіны.
