Дарагія таты! Калектыў Купалаўскага тэатра ад усяго сэрца віншуе вас з Днём бацькі!
21.10.2026
Роля бацькі — самая важная з жыццёвых амплуа мужчыны. Гэта ўменне быць надзейным шчытом ад нягод і самым любячым, адданым татам для сваіх дзяцей.
Жадаем вам моцнага здароўя, сталёвага цярпення і невычэрпнай энергіі. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць і згода, а галоўнай узнагародай будуць поспехі і ўзаемная любоў дзяцей! Са святам!
