Купалаўцы ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада!

Купалаўцы ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада!

17.10.2026

Калектыў Купалаўскага тэатра дружна навёў парадак каля дома №7 па вуліцы Янкі Купалы. Менавіта тут усталяваны памятныя дошкі ў гонар знакамітых дзеячаў беларускай культуры, навукі і дзяржавы: Івана Мележа, Аркадзя Куляшова, Леаніда Бяды, Канстанціна Кісялёва і іншых.
Прыбіранне ў такім гістарычным месцы напоўнена асаблівым сэнсам: гэта наш спосаб падзякаваць майстрам мінулага за іх вялікую спадчыну.

Такія моманты паказваюць, што купалаўцы ўмеюць дружна працаваць не толькі на сцэне, але і на карысць роднага горада!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы