Новы праект “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны”

Новы праект “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны”

16.10.2026

Як ажывае кніга? Купалаўскі тэатр запускае праект “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны” - серыю сустрэч, дзе вы даведаецеся, як тэкст ператвараецца ў інсцэніроўку для будучага спектакля.

Рэжысёры, аўтары, акцёры i запрошаныя госці падзеляцца сваім вопытам, распавядуць, як скарачаюць сюжэты і чаму прымаюць тыя ці іншыя рашэнні пры апрацоўцы матэрыялу. Гэта ўнікальная магчымасць для гледачоў і маладых аўтараў даведацца пра тонкасці стварэння інсцэніроўкі, а таксама задаць хвалюючыя пытанні майстрам купалаўскай сцэны.

Першай тэмай у рамках праекта “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны” стане раман “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна. Сустрэча адбудзецца ў Каміннай зале Купалаўскага тэатра. Дата правядзення – 25.10.2026 у 15:00.

Квiткi ўжо ў продажы на нашым сайце.

З любоўю, Купалаўскi!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы