Увага, замена спектакля на 29.10

Увага, замена спектакля на 29.10

21.10.2026

Паважаныя гледачы! Звяртаем вашу ўвагу, што ў сувязі з хваробай артыста ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакля!

29.10 замест спектакля "Вечар" прапануем вам убачыць легендарную "Паўлiнку".

Пры патрэбе квіткі можна вярнуць. Наконт квіткоў, набытых на сайце тэатра, адпраўце заяўку на пошту bilet@kupalauski.by. Калі вы набывалі квіткі ў касе тэатра, то іх вяртанне адбываецца непасрэдна ў касе. З падрабязнасцямі пра вяртанне квіткоў можна азнаёміцца па спасылцы.

З дадатковымі пытаннямі просім таксама звяртацца ў касу тэатра на нумар +375 (17) 367-17-17!

З любоўю, Купалаўскі.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы