Музыка душы. Роднае
...Жывы гук
Непараўнальна прыгожая, таямніча прывабная, выключна эмацыянальная! А зараз яшчэ і свая – родная!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае сваіх гасцей на музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”.
Душа народа – гэта яго песні і музыка. Спадзяемся, што наш музычны перформанс прынясе вялікае задавальненне і выкліча самыя тонкія пачуцці.
Музычная імпрэза складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і вядомыя песні, кожная з якіх – прызнанне ў любві нашай Радзіме. Артысты аркестра Купалаўскага тэатра разам з акцёрамі нашай трупы падораць вам натхненне і радасць, якія выклікаюць музыка і паэзія нашай краіны.
Запрашаем вас, нашы шаноўныя гледачы, у Камінную залу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”. Для Вас прагучаць «Купалінка», «Жалейка», «Белавежская пушча», беларускія полькі, вальсы і іншыя музычныя капазіцыі і песні.
У праграме магчымы змены.
Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!
Ролі выконваюць:
-
ВядучыТаісія Ввядзенская -
ВядучыМаргарыта Гарбачова -
ВядучыЮлія Аўчыніна -
ВядучыСвятлана Гулевіч -
Выкананне вакальных партийАртур Цыцура -
Выкананне вакальных партийАнтон Нікішын -
Выкананне вакальных партийМарыя Калесніковіч -
МузыкіГенадзь Вішнякоў -
МузыкіАндрэй Сапоненка -
МузыкіЖанна Карпенка -
МузыкіМікіта Млечка -
МузыкіМіхаіл Ваўчкоў
