Наш космас (12+)
аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык | Данііл Філіповіч |
мастак-пастаноўшчык | Аляксандр Камянец |
харэограф | Вадзім Дубовік |
кампазітар | Андрэй Цалко |
перакладчык | Ксенія Даніленка |

Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны? Што робіцца ў душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушэнні могуць уплываць на яго?
Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага сусветнага шэдэўра, гледзячы на які, звычайны чалавек пападае ў Космас...
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.
Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.
Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.
Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў!
Усё гэта - наш Космас!
СЦЭНЫ:
1. "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
2. "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
3. "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
4. "БАЦЬКІ"
5. "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
6. "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
7. "СТРАХ"
8. "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
9. "АЎКЦЫЁН"
-
Галоўны Крумкач
-
Галоўны светлы Крумкач
-
Цёмная птушка, Светлая птушка
-
Мама Мастака
-
Тата Мастака
-
Правадніца ў цягніку
-
Дзяўчына ў цягніку
-
Служачыя музея
-
Хор
-
Музыкі
-
Дзяўчына з хоруАнгеліна Можар