Наш космас (12+)

пластычны спектакль у адной дзеі
аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч
мастак-пастаноўшчык Аляксандр Камянец
харэограф Вадзім Дубовік
кампазітар Андрэй Цалко
перакладчык Ксенія Даніленка
Прэм'ера – 24.11.2022, 30.11.2022
Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 14
    снежня
    19:00
    Ср
  • 19
    студзеня
    19:00
    Чц
  • 31
    студзеня
    19:00
    Аў

     Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны?  Што адбываецца у душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушэнні могуць уплываць на яго?
     Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага  сусветнага шэдэўра, гледзячы на які звычайны чалавек пападае ў Космас...
     На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.
     Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.
     Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.
     Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў!
     Усё гэта - наш Космас! Спектакль "Наш Космас"!

СЦЭНЫ:
1. "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
2. "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
3. "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
4. "БАЦЬКІ"
5. "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
6. "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
7. "СТРАХ"
8. "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
9. "АЎКЦЫЁН"