
Наш космас
Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны? Што робіцца ў душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушэнні могуць уплываць на яго?
Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага сусветнага шэдэўра, гледзячы на які, звычайны чалавек пападае ў Космас...
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.
Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.
Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.
Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў!
Усё гэта - наш Космас!
СЦЭНЫ:
- "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
- "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
- "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
- "БАЦЬКІ"
- "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
- "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
- "СТРАХ"
- "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
- "АЎКЦЫЁН"
Ролі выконваюць:
-
Малады мастакБарыс Цяцёркін
-
Каханне МастакаЮлія Аўчыніна
-
НастаўніцаІнэса Іскакава
-
Галоўны Крумкач
-
Галоўны светлы Крумкач
-
Цёмная птушка, Светлая птушка
-
Мама Мастака
-
Тата Мастака
-
Правадніца ў цягніку
-
Дзяўчына ў цягніку
-
Служачыя музея
-
Хор
-
Музыкі
-
Дзяўчына з хоруАнгеліна Можар