Дамское танго

«Дамскае танга»

С.Мрожак

Спектакль «Дамскае танга» пастаўлены па п'есе «Удовы» аднаго з самых папулярных драматургаў канца XX стагоддзя, тонкага сатырыка і майстра парадоксу Славаміра Мрожака.

Рэжысёр В.Я.Расстрыжэнкаў у форме гратэску даследуе мужчынскую і жаночую прыроду, сутыкае дзве супрацьлегласці і дакладна вызначае станоўчыя і адмоўныя бакі двух чалавечых пачаткаў: «ёсць некаторыя моманты ў жыцці, на якія мы не хочам звяртаць увагі і менавіта гэта замінае нам радасна існаваць адзін з адным. Мужчыны ўвесь час даказваюць сваю перавагу, руйнуюць структуру свету, замест таго, каб прымаць усё як ёсць. Жанчыны ж занадта занятыя сабой і часта не бачаць аб'ектыўнай рэальнасці, прыводзячы ўзаемаадносіны да дэструкцыі і дысгармоніі».

Рэжысер- пастаноўшчык В.Расстрыжэнкаў

Мастак - пастаноўшчык- Д.Волкава

Балетмайстар- пастаноўшчык М.Баранава

Пераклад - В.Мартэцкi