Спектакль "Эмігранты"

Запрашаем 28 красавіка ў 19.00 ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на спектакль «Эмігранты» па п'есе польскага абсурдыста Славаміра Мрожака у выкананні незалежнага тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах.

Яны надзелены розумамi сумленнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва.

Напісаныя акурат 40 гадоў таму“Эмігранты” не губляюць сваю актуальнасьць. Хутчэй наадварот. Мудры Мрожак выводзіць гісторыю двух палякаўна агульначалавечы філасофскі ўзровень. Прычым, гісторыя адгукаецца не толькі ў аспекце нацыі як супрацьстаянне не здольных паразумецца прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, сьветапоглядаў, веравызнаньнняў. Але яе можна разгледзець як сутычку дзьвюх “Я” адной асобы. П’еса дзваляе распазнаць механізмы эміграцыі ў найшырокім разуменні гэтага слова – ня толькі як геаграфічнае перасоўванне ў іншую рэчаіснасьць з вынікаючым шэрагам псіхалагічных, маральных і духоўных напластаванняў, але і ўцёкі ад сваёй сутнасьці, годнасьці, сумлення і свабоды, уцёкі ад сябе. А можа аўтар такім спосабам прагне спынення гэтага працэса і прарысоўвае шлях вяртання?

Рэжысёр Андрэй Саўчанка

Акторы Іван Патапаў

Дзмітрый Есяневіч

Міхаіл Зуй

Алена Зуй-Вайцяхоўская