Юбілей ювеліра (16+)

Меладрама элегантнага ўзросту ў 2-х дзеях паводле п'есы "Юбілей Морыса"
Нікола МакОліф
Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія і касцюмы Ігар Анісенка
Пераклад Дзіяна Даражок
Кампазітар Дзмітрый Фрыга
Прэм'ера – 27 чэрвеня 2017
Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    кастрычніка
    19:00
    Нд
  • 09
    лістапада
    19:00
    Чц
  • 26
    лістапада
    19:00
    Нд
  • 07
    снежня
    19:00
    Чц
  • 17
    снежня
    19:00
    Нд
  • 26
    снежня
    19:00
    Аў
Стары ювелір Морыс Ходжэр рыхтуецца паміраць. Яму няшмат засталося, але ён вельмі хоча дажыць да свайго юбілею, бо некалі даўно паабяцаў Яе Вялікасці Каралеве Англіі выпіць з ёю гарбаты ў гэты дзень. Жонка Морыса, Хэлен, скептычна ставіцца да летуценняў мужа, але гатовая прайсці з ім увесь шлях да канца. Гэта шчымлівая і дасціпная гісторыя памяці, жыцця, крыўдаў, даравання і кахання, якой сямейная пара дзеліцца з сядзелкай Кэці. Але ці завітае на юбілей старога ювеліра Каралева? 
 
Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мовы. На старонцы "Афіша тэатра" пазначана мова перакладу на кожны асобны паказ. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.