Талерантнасць (арыгінальная назва "Бог разні") (16+)


Ясміна Рэза
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія Руслан Вашкевіч
Касцюмы Алена Ігруша
Стварэнне відэакантэнту Сяргей Тарасюк
Музычнае афармленне Павел Захаранка
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад з французскай мовы Уладзімір Лянкевіч
Прэм'ера – 27 красавіка 2018
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    мая
    19:00
    Аў
  • 04
    чэрвеня
    19:00
    Пн
  • 08
    чэрвеня
    19:00
    Пт
  • 17
    чэрвеня
    19:00
    Нд
  • 26
    чэрвеня
    19:00
    Аў
Ужо вядомая гледачам па спектаклі “АRT” выдатная франка-іранская пісьменніца і драматург Ясміна Рэза на гэты раз прагучыць на Купалаўскай сцэне ў камедыі “Талерантнасць” (арыгінальная назва "Бог разні"). Падзеі ў спектаклі Мікалая Пінігіна будуць разгортвацца паміж дзвюх сямейных пар у межах аднаго сучаснага ўтульнага пакоя, які неўзабаве ператворыцца амаль ў тэатр ваенных дзеяў. Абмеркаванне банальнай жыццёвай сітуацыі, звязанай з канфліктам дзяцей-падлеткаў, нечакана для саміх удзельнікаў, набудзе абсурдныя, брутальныя ноты і надзіва лёгка абудзіць у добрапрыстойных, адукаваных і талерантных “буржуа” дрымучыя інстынкты..