Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл (16+)

Францішка Уршуля Радзівіл
нясвіжская арлекінада ў 2-х дзеях
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Сцэнічная адаптацыя Сяргей Кавалёў
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Мастак-пастаноўшчык Вольга Мацкевіч
Балетмайстар Наталля Фурман
Аўтар перакладу Наталля Русецкая
Прэм'ера – 22 красавіка 2011 года
Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 13
    снежня
    19:00
    Аў

Маладыя хлопцы заляцаюцца да дачок старога пастуха, кемлівая жонка старога купца заганяе распуснікаў свайго горада ў пастку, а бог у выглядзе быка выкрадае прыгажуню Еўропу. 

Такія гісторыі пераносяць гледача ў Нясвіжскі палац XVIII стагоддзя, дзе падчас святочных вечароў гасцей забаўляюць танцамі, спевамі, смешнымі гісторыямі. Арлекін загадвае прыстуным загадкі, а за найбольш трапныя адказы раздае падарункі. 

Спектакль уяўляе сінтэз трох розных жанраў: балета “Дасціпнае каханне”, камедыі “Распуснікі ў пастцы” і оперы “Выкраданне Еўропы”.

Прэміі і ўзнагароды:
Нацыянальная тэатральная прэмія 2012 года ў намінацыях “Найлепшае музычнае афармленне спектакля” (Андрэй Зубрыч), “Найлепшая праца харэографа-пастаноўшчыка” (Наталля Фурман).

Гастролі:
Вялікабрытанія: Лондан (май 2012)
Беларусь: Нясвіж (чэрвень 2012).

Прэса:

лiпень 2012
травень 2012

"Культура"

чэрвень 2011
травень 2011
красавік 2011

"Советская Белоруссия"