Павел Палякоў

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нарадзіўся 11 ліпеня 1971 года. Працаваў намеснікам дырэктара, дырэктарам-распарадчыкам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры (2003), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006).