
Казка аб мёртвай царэўне...
“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне...” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Ролі выконваюць:
-
ПушкінІлья Крук
-
ПушкінСяргей Бірульчык
-
ЦарПавел Дракін
-
ЦарыцаМаргарыта Гарбачова
-
ЦарыцаІнэса Іскакава
-
Мачыха, ЖабрачкаТаісія Ввядзенская
-
Мачыха, ЖабрачкаТаццяна Гулевіч
-
ЦарэўнаГанна Мешчаракова
-
ЦарэўнаМарыя Калесніковіч
-
ЕлісейБарыс Цяцёркін
-
ЕлісейАртур Цыцура
-
ЛюстэркаСвятлана Гулевіч
-
Старэйшы асілакАляксандр Даманцэвіч
-
Сярэдні асілакСяргей Бірульчык
-
Сярэдні асілакІлья Крук
-
Малодшы асілакАнтон Нікішын
-
СонцаАнастасія Агейкіна
-
СонцаАлена Мазгова
-
МесяцАртур Цыцура
-
МесяцБарыс Цяцёркін
-
ВецерАнтон Нікішын
-
ЧарнаўкаМарыя Аўтушка
-
Прыдворныя
-
Саколка-сабака