16+
Пісаравы імяніны
музычная камедыя
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 20 сакавіка 2024
2 гадзіны з антрактам
Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.
Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік, Пісар, чакае кожнага з Вас!
Ролі выконваюць:
-
ПісарБарыс Цяцёркін -
Яго ЖонкаТаісія Ввядзенская -
Яго ЖонкаМарыя Аўтушка -
ПанасПавел Дракін -
Мар`я - яго ЖонкаТаццяна Гулевіч -
Мар`я - яго ЖонкаЮлія Аўчыніна -
ДзякСяргей Бірульчык -
ВучыцельІлья Крук -
АбібокАнтон Нікішын -
ЛупадзёрАртур Цыцура -
АўдоццяІнэса Іскакава -
СядзелецАляксандр Гусеў -
СядзелецСяргей Шырочын -
Яго ЖонкаСвятлана Гусарава -
ФельчарАляксандр Даманцэвіч -
Біч, СтаршыняАляксандр Пашкевіч -
Яго ЖонкаАлена Мазгова -
Музыкі
Прэса
