12+

Жаніцьба

надзвычайна неверагоднае здарэнне
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 29 ліпеня 2021 года
2 гадзіны 30 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 11
    верасня
    19:00
    Чц

У горадзе, да краёў запоўненым ільдом, ад дзікага холаду знікла каханне. А тым часам маладая дзяўчына марыць аб ім, яна хоча выйсці замуж, ёй тэрмінова патрэбны жаніх. Здаецца, што менавіта гэта напоўніць жыццё новым сэнсам і яркімі фарбамі.

Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтва, вышэйшага саслоўя, замежных моў... Толькі ніхто з іх не задумваецца пра сапраўдныя пачуцці і каханне.

Яшчэ адной важнай тэмай з’яўляецца ўплыў нашага асяроддзя на думку і фарміраванне асобы. Каб палегчыць рашэнне сур’ёзных пытанняў, мы прапануем часцей прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі.

У спектаклі раскрываецца тэма здольнасці рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы.

Рэжысёр Данііл Філіповіч у чарговы раз спрабуе ў класічным тэксце выявіць новыя сучасныя сэнсы і гучанні, ператвараючы зусім простую гісторыю ў драматычны сюжэт, які паварочваецца трагедыяй для ўсіх герояў п’есы.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэса

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы