Двор майго дзяцінства
Спектакль "Двор майго дзяцінства" створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад'емнай часткі сусветнай культуры.
Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, "сакрэцікі" з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх выгляд выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: "Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?"
Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча – увасабленне яго асабістых дзённікаў – запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!
Спектакль ідзе на беларускай мове
Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!
Ролі выконваюць:
-
ВасяІлья Крук -
ВасяБарыс Цяцёркін -
МашкаСвятлана Гулевіч -
МашкаІнэса Іскакава -
ДзядуляАляксандр Гусеў -
ДзядуляМікалай Юшкевіч -
Цётка Ліда, НастаўніцаАлена Мазгова -
Цётка РытаАнастасія Агейкіна -
Цётка РытаСвятлана Гусарава -
Цётка НадзяЗінаіда Зубкова -
Дзеці двараАнтон Нікішын -
Дзеці двараАртур Цыцура -
Дзеці двараМарыя Калесніковіч -
Дзеці двараГанна Мешчаракова -
Дзеці двараМарыя Аўтушка -
Дзеці двараМаргарыта Гарбачова -
Дзеці двараТаісія Ввядзенская
