Гастролі

Месца Дата Інфармацыя
"Пісаравы імяніны" у Шклове 03.12.2024 Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца. Купалаўцы са спектаклем “Пісаравы імяніны” парадуюць жыхароў горада Шклоў.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску! 02.12.2024 З 28 лістапада па 3 снежня ў горадзе Бабруйск прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча! Купалаўцы прынялі ўдзел са спектаклем “Пісаравы імяніны” па п'есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка.
Салігорск сустракае Купалаўскі тэатр 30,10,2024 Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” працягвае сваю вандроўку па куточках Беларусі. На гэты раз купалаўцаў сустрэў горад шахцёраў і велічных гор – Салігорск. Спектакль пастаўлены па п’есе “Rock’n’roll на захадзе” Міхаіла Хейфеца.
"Пісаравы імяніны" у Слоніме 26,10,2024 Спектакль“Пісаравы імяніны” наведаў горад Слонім. Весялосць, песні, скокі, сапраўдныя бойкі і нават любоўную інтрыгу – усё гэта падарылі нашы акцёры жыхарам і гасцям горада.
Купалаўскі тэатр у горадзе Лельчыцы! 22.10.2024 Купалаўцы наведалі горад Лельчыцы. Для жыхароў раённага цэнтра былі прадстаўлены музычная імпрэза “Музыка душы” ў вакананні аркестра тэатра і прэм’ерны спектакль“Бясконцая гісторыя”
"Бясконцая гісторыя" пачала сваё вандраванне з горада Ваўкавыск! 10.10.2024 Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” наведаў горад Ваўкавыск. Кранальная гісторыя пра ўжо сталых Яго і Яе, якія праводзяць свой вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. З цягам часу жыццё ўносіць свае фарбы і ўсё змяняецца...
Жывая музыка ў горадзе Краснаполле! 01.10.2024 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сабраў гараджан Краснаполля на непараўнальна прыгожую, таямніча прывабную і выключна эмацыянальную музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”.
Купалаўцы на ХХVIII міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” у Брэсце. 11.09.2024 Фестываль “Белая Вежа” дае магчымасць падарыць аматарам сцэнічнага мастацтва лепшыя спектаклі беларускіх і замежных тэатраў.
Ужо дваццать восьмы раз горад Брэст сустракае тэатральныя калектывы з розных дзяржаў свету.
У гэтым годзе удзельнікамі фестываля выступілі прадстаўнікі з 7 краін: Азербайджана,...
Купалаўцы едуць у Белаазёрск 10.09.2024 З адкрыццём новага тэатральнага сезона мы пачалі падарожнічаць па гарадах нашай краіны.
Першай кропкай гастрольнага тура купалаўцаў стаў Белаазёрск. На галоўнай сцэне горада белаазёрцам былі прадстаўлены спектаклі “Гісторыя шакаладнага дрэва” і славутая “Паўлінка”.
“Гісторыя шакаладнага дрэва”...
Музычны падарунак для юных "зубранят" 23.08.2024 Кожны чалавек - гэта цэлы сусвет са сваімі думкамі і перажываннямі, імкненнямі і марамі. Але, бадай, не знойдзецца чалавека, які б не любіў музыку, чыю душу не хвалявалі б пяшчотныя пералівы гукаў! Ведаючы гэта, купалаўцы збіраюцца ў шлях да юных аматараў прыгожага ў дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня"....
"Паўлінка" адпраўляецца ў Светлагорск! Купалаўская "Паўлінка" - нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі!

Менавіта таму кожны беларус павінен аднойчы ўбачыць гэты цудоўны спектакль! І купалаўцы гатовы прывезці сваю вясёлую і добрую "Паўлінку" ў любую кропку Беларусі! На гэты раз нас чакае гасцінны Светлагорск! Сёння ...
Купалаўскі едзе ў Віцебск на "Славянскі базар"! 13 ліпеня 2024 года артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прымуць удзел у ХХХІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У межах праекта «Тэатральныя сустрэчы – 2024» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа купалаўцы...
Купалаўскі едзе да сяброў! 05.06.2024 - 07.06.2024 Існуе меркаванне, што кожны беларус павінен хаця б некалькі разоў убачыць спектаклі легендарнага Купалаўскага тэатра. Але не ўсе маюць магчымасць завітаць у сталіцу, каб убачыць ігру нашых артыстаў. Тады купалаўцы едуць да сваіх сяброў у розныя гарады Беларусі! Краіна, сустракай!
Астраўчане, завітайце на "Двор майго дзяцінства"! Ужо зусім хутка, праз некалькі гадзін, трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступіць у Астравецкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах праекта "Культурная карта"! Жыхары Астраўца ўбачаць наш добры і светлы спектакль "Двор майго дзяцінства"!
Спектакль «Двор майго...
Кобрын, сустракай! 4-5 красавіка 2024 года 4 і 5 красавіка 2024 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы едзе на гастролі. Кобрын, чакай нас!

Жыхары Кобрына маюць цудоўную магчымасць убачыць у сваім горадзе легендарны спектакль "Паўлінка"! Гэта старэйшы спектакль у рэпертуары Купалаўскага тэатра, які за гады свайго існавання...
Удзел у ІІІ Качалаўскім фестывалі 18-22 кастрычніка Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы рыхтуецца да ІІІ Качалаўскага фестывалю, які пройдзе ў Казані (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя).
Вераснёвыя гастролі Купалаўскага тэатра 14-27 верасня У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запланаваў гастролі па гарадах Беларусі. Для сваіх гледачоў акцёры пакажуць лепшыя спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра!
Доўгачаканы візіт у НДЦ "Зубраня"! 25 жніўня Сёння трупа Купалаўскага тэатра завітае ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"!
У завяршэнні фестывалю - "Жаніцьба" 25 жніўня Ужо зусім хутка ў Барысаве завяршыцца трэці сезон культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”, які стаў адной з самых масштабных падзей года. Спецыяльна для жыхароў горада над Бярэзінай і гасцей фестывалю артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакажуць спектакль “Жаніцьба” паводле аднайменнага...
Святкаванне Дня горада Наваполацка! 8 чэрвеня Восьмага чэрвеня трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю выступіла на сцэне Цэнтра культуры горада Наваполацка са спектаклем "Апошні атракцыён". Горад-юбіляр, якому некалькі дзён таму споўнілася 65 гадоў, цёпла прыняў артыстаў, зацікаўленыя твары і шчырыя ўсмешкі ...
Тэатральны фестываль "Астроўскі ў Доме Астроўскага" 14 красавіка 2023 года У Маскве адбыўся XIII Міжнародны фестываль «Астроўскі ў Доме Астроўскага». Ён стаў знакавай падзеяй у тэатральным жыцці па некалькіх прычынах: па-першае, фестываль быў прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння класіка рускай літаратуры А.М. Астроўскага, па-другое, урачыста адзначалася 30-годдзе існавання...
НДЦ "ЗУБРАНЯ" Студзень 2023 21 студзеня 2023 года на сцэне Нацыянальнага дзіцячага цэнтра "Зубраня" у  рамках тэматычнага дня прысвечанага Нацыянальнаму тэатру імя Янкі Купалы адбыўся паказ легендарнага спектакля "Паўлінка".
Пасля спектакля гледачы сустрэліся з артыстамі і правялі цікавую дыялогавую...
Навагодняе святкаванне! 29.12.2022 Новы год – гэта час чараўніцтва і падарункаў.

Напярэдадні Новага года трупа нашага тэатра зрабіла падарунак ваеннаслужачым і сем'ям Вайсковай часці 3214 - паказ спектакля "Паўлінка"
Гастролі ў Гомеле 3-4 лістапада Учора, 3 лістапада, для жыхароў і гасцей горада Гомеля, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў містычную легенду пра каханне – "Чорную панну Нясвіжа" паводле А.Дударава. А сення, 4 лістапада адбудзецца паказ спектакля для самых маленькіх – "Гісторыя шакаладнага дрэва",...
Купалаўскі завітае ў госці! 23 сакавіка 2022 Купалаўскі звітае ў госці!

23 і 31 сакавіка трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адправіцца ў Дзяржынск і Слуцк, дзе прадставіць на радасць мясцовым жыхарам знакамітую камедыю "Паўлінку" Янкі Купалы. Таксама для маленькіх прыхільнікаў тэатра горада Дзяржынск мы пакажам...
Купалаўскія прэм'еры для бабруйскага глядача! 12 лютага 12 лютага 2022 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.М.Дуніна-Марцінкевіча і прадставіў свае новыя прэм’ерныя спектаклі: “Гісторыя шакаладнага дрэва” для дзяцей і “Жаніцьба” для дарослага гледача. Спакушаныя тэатральныя гледачы Бабру...
Шклоў і Салігорск, мы дзякуем Вам! Студзень 2022

25 і 29 студзеня прайшлі гастролі Купалаўскага тэатра ў гарадах Шклоў і Салігорск са знакамітай камедыяй Янкі Купалы "Паўлінка"! Артысты і музыканты былі рады прынесці тэатральнае свята ў такія розныя гарады нашай краіны і падарыць усё цяпло беларускага народа ўдзячнаму гледачу! Да хуткіх...

Мы дзякуем усім партнёрам, якія падтрымліваюць тэатральнае мастацтва ў гэты час
Купалаўскі тэатр вельмі ўдзячны сваім партнёрам, якія робяць унёсак у развіццё першага беларускага драматычнага тэатра краіны, падтрымліваюць нашыя праекты і ініцыятывы. Нас звязвае з кожным партнёрам плённае супрацоўніцтва і агульнае жаданне развіваць беларускую культуру. Мы спадзяемся, што наша...
Купалаўскі тэатр шчыра выказвае словы падтрымкі і ўдзячнасці беларускім і замежным тэатрам 22 красавіка 2020 У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая не дазваляе тэатрам па ўсім свеце працаваць у звычайным рэжыме, мы шчыра верым і спадзяемся, што неўзабаве гледачы змогуць вярнуцца ў залі.
"Паўлінка": гастролі ў Наваполацку 22 лютага 2020
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў славутую “Паўлінку” ў Наваполацку. Паказ спектакля ў ДК “Нафтан” наведала больш за 610 гледачоў.
Купалаўскі тэатр паказаў спектакль “Ураджай” у Маскве 22 студзеня 2020 года
22 студзеня 2020 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Маскву. На сцэне Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі ў Расіі адбыўся паказ спектакля “Ураджай”.
Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні 19 студзеня 2020
Купалаўскі “Рэвізор” палюбіўся не толькі ў Беларусі. На паказе спектакля ў Вільні адбыўся аншлаг
Зімовыя гастролі Купалаўскага снежань 2019-студзень 2020
Купалаўскі тэатр працягвае актыўна гастраляваць па рэгіёнах Беларусі і па замежжы, наведваючы разнастайныя пляцоўкі і прымаючы ўдзел у тэатральных фестывалях.
Купалаўскі тэатр пакажа свой спектакль-візітоўку ART у Лідзе 15.11.2019

15 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведае з гастролямі горад Ліду са спектаклем ART. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна будзе паказаны у гарадскім Палацы культуры.

ART – адзін са спектакляў-візітовак Купалаўскага тэатра, які палюбіўся не толькі гледачам Мінска, ...

Гастрольны каляндар Купалаўскага! Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы да канца 2019 года плануе шэраг гастроляў у Беларусі і за мяжой. Пашырэнне гастрольнай мапы Купалаўскага тэатра – адна з галоўных мэтаў на 100-ы сезон, які праходзіць у 2019-2020 гг. Гэта дазволіць прадставіць беларускае тэатральнае мастацтва, якое ...
Купалаўскі тэатр прадставіў спектакль “Ураджай” у рамках фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску 5 лістапада 2019 года
5 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Бабруйск: у рамках VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча быў паказаны спектакль “Ураджай”. Фестываль збірае лепшыя спектаклі Беларусі, створаныя па п’есах ...
Аншлагавыя "Рэвізор" і "Паўлінка". Як прайшлі гастролі ў Гародні 25 кастрычніка 2019 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка з аншлагам прадставіў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры спектаклі “Рэвізор” і “Паўлінка”. Спектакль “Рэвізор” наведалі 452 гледача, спектакль “Паўлінка” – 630 гледачоў. Гродзенцы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў...
"Пінская шляхта" ў Беластоку 29 верасня 2019 года

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 29 верасня 2019 года ў рамках міжнароднага фестывалю “Кірунак Усход” (Беласток, Польшча) прадставіў польскай грамадскасці і прадстаўнікам беларускай этнічнай меншасці спектакль “Пінская шляхта” паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. ...

"Вечар" - гастролі ў Слоніме 31 жніўня 2019 31 жніўня 2019 года Купалаўскі тэатр наведаў з гастролямі горад Слонім. 
Паказ спектакля "Вечар" адбыўся ў межах Дня беларускай пісьменнасці ў Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку.
"Радзіва "Прудок" - гастролі "Палескія хронікі" 17-26 ліпеня 2019 года Спектакль тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» у ліпені 2019 года адправіўся на гастролі «Палескія хронікі». Тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
"Радзіва "Прудок" - гастролі на Палессі 7 ліпеня 2018 7 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адправіўся ў незвычайнае турнэ. Пры падтрымцы velcom у палескіх Калінкавічах адбыліся эксклюзіўныя паказы спектакля «Радзіва «Прудок».
"Чайка" - гастролі ў Кітаі 10 - 30 лістапада 2017 10 - 30 лістапада 2017 года Купалаўскі быў на вялікіх гастролях у Кітаі. 4 гарады - Чжухай, Сямынь, Гуанчжоў і Цзынань убачылі спектакль "Чайка".
Пінская шляхта на фестывалі "Белая вежа" ў Брэсце 8 верасня 2017 г. Спектакль "Пінская шляхта" адкрыў ХХІІ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце.
Офіс у Астане 23 чэрвеня 2017 г. Спектакль "Офіс" паказаны на І Сусветным тэтральным фестывалі "Астана".
"Вечар" у Маскве 27 кастрычніка 2016 года Спектакль "Вечар" адзначыў сваё 10-годдзе паказам у Маскве на сцэне Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
"ART" у Парыжы 16 чэрвеня 2016 года

Паказ у рамках Першых беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі.

"Чайка". Масква 24 лістапада 2015 года Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Расійскім акадэмічным Маладзёжным тэатры.
Брэст, Беларусь 19 верасня 2015 года "Паўлінка", фестываль "Белая вежа" ў Брэсце
"Офіс", Фестываль "МИНИФЕСТ" г. Растоў-на-Доне, Расія 03 кастрычніка 2014
Спектаклем "Офіс Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрываў 3 кастрычніка XII Міжнародны фестваль спектакляў "Мініфэст у Растове-на-Доне. Разам з беларусамі ў форуме прынялі ўдзел тэатры з Грузіі, Ізраіля, Македоніі, Расіі. "Мініфэст – адзін са старэйшых...
"Паўлінка", "Ноч на Каляды", "Офіс" - гастролі ў г.Томск 08-11 верасня 2014 95 сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пачаў у Томску. Менавіта там беларускі тэатр змог выжыць падчас вайны. Менавіта там паставіў сваю знакамітую “Паўлінку”. Менавіта там калектывам было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купал...
"Пан Тадэвуш"- гастролі ў Парыжы 18 чэрвеня 2014 Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Пан Тадэвуш” 18 чэрвеня ўбачылі ў Парыжы больш за 600 гледачоў. Паказ пастаноўкі Мікалая Пінігіна паводле знакамітай паэмы Адама Міцкевіча адбыўся падчас Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Яго арганізавалі па ініцыятыве Пастаяннага...
"Вяселле" і "Не мой" - гастролі ў Пекіне 28 лютага - 08 сакавіка 2014 Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы вярнулася з гастроляў у Кітаі, дзе купалаўцы адкрывалі Пекінскі вясновы тэатральны фестываль. На сцэне Народнага мастацкага тэатра Пекіна тэатр прадставіў два спектаклі - "Вяселле" па А. Чэхаву і "Не мой" па А. Адамовічу. Ко...
"Офіс" - Рыга, фестываль імя Чэхава 06 ліпеня 2013 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы працягвае ўдзел у Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. Чэхава. Спектакль “Офіс” паводле п’есы Інгрыд Лаўзунд у пастаноўцы Кацярыны Аверкавай, які ўжо быў паказаны на фестывалі ў Маскве, увайшоў у рэгіянальную праграму форума. Пастаноўку...
"Вяселле" - Масква, фестываль імя Чэхава 29-30 чэрвеня 2013 Спектакль "Вяселле" 29 і 30 чэрвеня быў паказаны на Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. Чэхава.
"Офіс" - Масква, фестываль імя Чэхава 24 мая 2013 Спектакль "Офіс", пераможца Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума ў Кішынёве ў чэрвені 2012 года, быў паказаны на Міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П. Чэхава ў Маскве.
"Вяселле" - Міжнародны тэатральны фестываль у Сібіу (Румынія) 11-12 чэрвеня 2013

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў на Міжнародным тэатральным фестывалі ў горадзе Сібіу (Румынія) спектакль “Вяселле” ў пастаноўцы Уладзіміра Панкова. 

"Вяселле"- на IV Міжнародным тбіліскім фестывалі тэатра, Тбілісі 22 верасня 2012 Спектакль "Вяселле" быў паказаны на сцэне Тбіліскага акадэмічнага тэатра імя К. Марджанішвілі ў рамках Міжнароднага тбіліскага фестывалю тэатра.
"Вяселле". Гастролі ў Францыі 05 лістапада - 13 снежня 2012 З 5 лістапада па 13 снежня 2012 года жыхары гарадоў Бурж, Нант, Эўры, Мюлуза, Брэст, Каломб, Невер, Шатэнэ-Малабры і Пуацье ўбачылі спектакль "Вяселле". Галоўным арганізатарам выступіў Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Чэхава.
"Офіс"- Моладзевы тэатральны форум у Кішынёве 10 чэрвеня 2012 Спектакль “Офіс” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Моладзевага тэатральнага форума краін СНД, Балтыі і Грузіі, які праходзіў у г. Кішынёў (Малдова) з 6 па 13 чэрвеня 2012 года.
"Тэатр Уршулі Радзівіл" - выступ у Нясвіжскім палацы 30 чэрвеня 2012 30 чэрвеня 2012 года пасля 250-гадовага перапынку ў Нясвіжы ізноў загучалі творы княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў на падворку княжацкага палаца нясвіжскую арлекінаду “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”, створаную паводле...
"Тэатр Уршулі Радзівіл"- выступ у Лондане 10 мая 2012 10 мая 2012 года на сцэне лонданскага тэатра Блумзбары адбыўся першы ў гісторыі паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Злучаным Каралеўстве.