Гастролі
Месца | Дата | Інфармацыя |
---|---|---|
"Пісаравы імяніны" у Шклове | 03.12.2024 | Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца. Купалаўцы са спектаклем “Пісаравы імяніны” парадуюць жыхароў горада Шклоў. |
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску! | 02.12.2024 | З 28 лістапада па 3 снежня ў горадзе Бабруйск прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі имя В.І. Дуніна-Марцінкевіча! Купалаўцы прынялі ўдзел са спектаклем “Пісаравы імяніны” па п'есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка. |
Салігорск сустракае Купалаўскі тэатр | 30,10,2024 | Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” працягвае сваю вандроўку па куточках Беларусі. На гэты раз купалаўцаў сустрэў горад шахцёраў і велічных гор – Салігорск. Спектакль пастаўлены па п’есе “Rock’n’roll на захадзе” Міхаіла Хейфеца. |
"Пісаравы імяніны" у Слоніме | 26,10,2024 | Спектакль“Пісаравы імяніны” наведаў горад Слонім. Весялосць, песні, скокі, сапраўдныя бойкі і нават любоўную інтрыгу – усё гэта падарылі нашы акцёры жыхарам і гасцям горада. |
Купалаўскі тэатр у горадзе Лельчыцы! | 22.10.2024 | Купалаўцы наведалі горад Лельчыцы. Для жыхароў раённага цэнтра былі прадстаўлены музычная імпрэза “Музыка душы” ў вакананні аркестра тэатра і прэм’ерны спектакль“Бясконцая гісторыя” |
"Бясконцая гісторыя" пачала сваё вандраванне з горада Ваўкавыск! | 10.10.2024 | Прэм’ерны спектакль “Бясконцая гісторыя” наведаў горад Ваўкавыск. Кранальная гісторыя пра ўжо сталых Яго і Яе, якія праводзяць свой вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. З цягам часу жыццё ўносіць свае фарбы і ўсё змяняецца... |
Жывая музыка ў горадзе Краснаполле! | 01.10.2024 | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сабраў гараджан Краснаполля на непараўнальна прыгожую, таямніча прывабную і выключна эмацыянальную музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”. |
Купалаўцы на ХХVIII міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” у Брэсце. | 11.09.2024 | Фестываль “Белая Вежа” дае магчымасць падарыць аматарам сцэнічнага мастацтва лепшыя спектаклі беларускіх і замежных тэатраў. Ужо дваццать восьмы раз горад Брэст сустракае тэатральныя калектывы з розных дзяржаў свету. У гэтым годзе удзельнікамі фестываля выступілі прадстаўнікі з 7 краін: Азербайджана,... |
Купалаўцы едуць у Белаазёрск | 10.09.2024 | З адкрыццём новага тэатральнага сезона мы пачалі падарожнічаць па гарадах нашай краіны. Першай кропкай гастрольнага тура купалаўцаў стаў Белаазёрск. На галоўнай сцэне горада белаазёрцам былі прадстаўлены спектаклі “Гісторыя шакаладнага дрэва” і славутая “Паўлінка”. “Гісторыя шакаладнага дрэва”... |
Музычны падарунак для юных "зубранят" | 23.08.2024 | Кожны чалавек - гэта цэлы сусвет са сваімі думкамі і перажываннямі, імкненнямі і марамі. Але, бадай, не знойдзецца чалавека, які б не любіў музыку, чыю душу не хвалявалі б пяшчотныя пералівы гукаў! Ведаючы гэта, купалаўцы збіраюцца ў шлях да юных аматараў прыгожага ў дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня".... |
"Паўлінка" адпраўляецца ў Светлагорск! | Купалаўская "Паўлінка" - нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі! Менавіта таму кожны беларус павінен аднойчы ўбачыць гэты цудоўны спектакль! І купалаўцы гатовы прывезці сваю вясёлую і добрую "Паўлінку" ў любую кропку Беларусі! На гэты раз нас чакае гасцінны Светлагорск! Сёння ... |
|
Купалаўскі едзе ў Віцебск на "Славянскі базар"! | 13 ліпеня 2024 года артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прымуць удзел у ХХХІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У межах праекта «Тэатральныя сустрэчы – 2024» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа купалаўцы... | |
Купалаўскі едзе да сяброў! | 05.06.2024 - 07.06.2024 | Існуе меркаванне, што кожны беларус павінен хаця б некалькі разоў убачыць спектаклі легендарнага Купалаўскага тэатра. Але не ўсе маюць магчымасць завітаць у сталіцу, каб убачыць ігру нашых артыстаў. Тады купалаўцы едуць да сваіх сяброў у розныя гарады Беларусі! Краіна, сустракай! |
Астраўчане, завітайце на "Двор майго дзяцінства"! | Ужо зусім хутка, праз некалькі гадзін, трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступіць у Астравецкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах праекта "Культурная карта"! Жыхары Астраўца ўбачаць наш добры і светлы спектакль "Двор майго дзяцінства"! Спектакль «Двор майго... |
|
Кобрын, сустракай! | 4-5 красавіка 2024 года | 4 і 5 красавіка 2024 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы едзе на гастролі. Кобрын, чакай нас! Жыхары Кобрына маюць цудоўную магчымасць убачыць у сваім горадзе легендарны спектакль "Паўлінка"! Гэта старэйшы спектакль у рэпертуары Купалаўскага тэатра, які за гады свайго існавання... |
Удзел у ІІІ Качалаўскім фестывалі | 18-22 кастрычніка | Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы рыхтуецца да ІІІ Качалаўскага фестывалю, які пройдзе ў Казані (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя). |
Вераснёвыя гастролі Купалаўскага тэатра | 14-27 верасня | У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запланаваў гастролі па гарадах Беларусі. Для сваіх гледачоў акцёры пакажуць лепшыя спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра! |
Доўгачаканы візіт у НДЦ "Зубраня"! | 25 жніўня | Сёння трупа Купалаўскага тэатра завітае ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"! |
У завяршэнні фестывалю - "Жаніцьба" | 25 жніўня | Ужо зусім хутка ў Барысаве завяршыцца трэці сезон культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”, які стаў адной з самых масштабных падзей года. Спецыяльна для жыхароў горада над Бярэзінай і гасцей фестывалю артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакажуць спектакль “Жаніцьба” паводле аднайменнага... |
Святкаванне Дня горада Наваполацка! | 8 чэрвеня | Восьмага чэрвеня трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю выступіла на сцэне Цэнтра культуры горада Наваполацка са спектаклем "Апошні атракцыён". Горад-юбіляр, якому некалькі дзён таму споўнілася 65 гадоў, цёпла прыняў артыстаў, зацікаўленыя твары і шчырыя ўсмешкі ... |
Тэатральны фестываль "Астроўскі ў Доме Астроўскага" | 14 красавіка 2023 года | У Маскве адбыўся XIII Міжнародны фестываль «Астроўскі ў Доме Астроўскага». Ён стаў знакавай падзеяй у тэатральным жыцці па некалькіх прычынах: па-першае, фестываль быў прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння класіка рускай літаратуры А.М. Астроўскага, па-другое, урачыста адзначалася 30-годдзе існавання... |
НДЦ "ЗУБРАНЯ" | Студзень 2023 | 21 студзеня 2023 года на сцэне Нацыянальнага дзіцячага цэнтра "Зубраня" у рамках тэматычнага дня прысвечанага Нацыянальнаму тэатру імя Янкі Купалы адбыўся паказ легендарнага спектакля "Паўлінка". Пасля спектакля гледачы сустрэліся з артыстамі і правялі цікавую дыялогавую... |
Навагодняе святкаванне! | 29.12.2022 | Новы год – гэта час чараўніцтва і падарункаў. Напярэдадні Новага года трупа нашага тэатра зрабіла падарунак ваеннаслужачым і сем'ям Вайсковай часці 3214 - паказ спектакля "Паўлінка" |
Гастролі ў Гомеле | 3-4 лістапада | Учора, 3 лістапада, для жыхароў і гасцей горада Гомеля, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў містычную легенду пра каханне – "Чорную панну Нясвіжа" паводле А.Дударава. А сення, 4 лістапада адбудзецца паказ спектакля для самых маленькіх – "Гісторыя шакаладнага дрэва",... |
Купалаўскі завітае ў госці! | 23 сакавіка 2022 | Купалаўскі звітае ў госці! 23 і 31 сакавіка трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адправіцца ў Дзяржынск і Слуцк, дзе прадставіць на радасць мясцовым жыхарам знакамітую камедыю "Паўлінку" Янкі Купалы. Таксама для маленькіх прыхільнікаў тэатра горада Дзяржынск мы пакажам... |
Купалаўскія прэм'еры для бабруйскага глядача! | 12 лютага | 12 лютага 2022 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.М.Дуніна-Марцінкевіча і прадставіў свае новыя прэм’ерныя спектаклі: “Гісторыя шакаладнага дрэва” для дзяцей і “Жаніцьба” для дарослага гледача. Спакушаныя тэатральныя гледачы Бабру... |
Шклоў і Салігорск, мы дзякуем Вам! | Студзень 2022 |
25 і 29 студзеня прайшлі гастролі Купалаўскага тэатра ў гарадах Шклоў і Салігорск са знакамітай камедыяй Янкі Купалы "Паўлінка"! Артысты і музыканты былі рады прынесці тэатральнае свята ў такія розныя гарады нашай краіны і падарыць усё цяпло беларускага народа ўдзячнаму гледачу! Да хуткіх... |
Мы дзякуем усім партнёрам, якія падтрымліваюць тэатральнае мастацтва ў гэты час |
Купалаўскі тэатр вельмі ўдзячны сваім партнёрам, якія робяць унёсак у развіццё першага беларускага драматычнага тэатра краіны, падтрымліваюць нашыя праекты і ініцыятывы. Нас звязвае з кожным партнёрам плённае супрацоўніцтва і агульнае жаданне развіваць беларускую культуру. Мы спадзяемся, што наша... |
|
Купалаўскі тэатр шчыра выказвае словы падтрымкі і ўдзячнасці беларускім і замежным тэатрам | 22 красавіка 2020 | У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая не дазваляе тэатрам па ўсім свеце працаваць у звычайным рэжыме, мы шчыра верым і спадзяемся, што неўзабаве гледачы змогуць вярнуцца ў залі. |
"Паўлінка": гастролі ў Наваполацку | 22 лютага 2020 | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў славутую “Паўлінку” ў Наваполацку. Паказ спектакля ў ДК “Нафтан” наведала больш за 610 гледачоў.
|
Купалаўскі тэатр паказаў спектакль “Ураджай” у Маскве | 22 студзеня 2020 года | 22 студзеня 2020 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Маскву. На сцэне Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі ў Расіі адбыўся паказ спектакля “Ураджай”.
|
Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні | 19 студзеня 2020 |
Купалаўскі “Рэвізор” палюбіўся не толькі ў Беларусі. На паказе спектакля ў Вільні адбыўся аншлаг
|
Зімовыя гастролі Купалаўскага | снежань 2019-студзень 2020 |
Купалаўскі тэатр працягвае актыўна гастраляваць па рэгіёнах Беларусі і па замежжы, наведваючы разнастайныя пляцоўкі і прымаючы ўдзел у тэатральных фестывалях.
|
Купалаўскі тэатр пакажа свой спектакль-візітоўку ART у Лідзе | 15.11.2019 |
15 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведае з гастролямі горад Ліду са спектаклем ART. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна будзе паказаны у гарадскім Палацы культуры. ART – адзін са спектакляў-візітовак Купалаўскага тэатра, які палюбіўся не толькі гледачам Мінска, ... |
Гастрольны каляндар Купалаўскага! | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы да канца 2019 года плануе шэраг гастроляў у Беларусі і за мяжой. Пашырэнне гастрольнай мапы Купалаўскага тэатра – адна з галоўных мэтаў на 100-ы сезон, які праходзіць у 2019-2020 гг. Гэта дазволіць прадставіць беларускае тэатральнае мастацтва, якое ... | |
Купалаўскі тэатр прадставіў спектакль “Ураджай” у рамках фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску | 5 лістапада 2019 года |
5 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Бабруйск: у рамках VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча быў паказаны спектакль “Ураджай”. Фестываль збірае лепшыя спектаклі Беларусі, створаныя па п’есах ... |
Аншлагавыя "Рэвізор" і "Паўлінка". Як прайшлі гастролі ў Гародні | 25 кастрычніка 2019 года | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка з аншлагам прадставіў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры спектаклі “Рэвізор” і “Паўлінка”. Спектакль “Рэвізор” наведалі 452 гледача, спектакль “Паўлінка” – 630 гледачоў. Гродзенцы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў... |
"Пінская шляхта" ў Беластоку | 29 верасня 2019 года |
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 29 верасня 2019 года ў рамках міжнароднага фестывалю “Кірунак Усход” (Беласток, Польшча) прадставіў польскай грамадскасці і прадстаўнікам беларускай этнічнай меншасці спектакль “Пінская шляхта” паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. ... |
"Вечар" - гастролі ў Слоніме | 31 жніўня 2019 | 31 жніўня 2019 года Купалаўскі тэатр наведаў з гастролямі горад Слонім.
Паказ спектакля "Вечар" адбыўся ў межах Дня беларускай пісьменнасці ў Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку. |
"Радзіва "Прудок" - гастролі "Палескія хронікі" | 17-26 ліпеня 2019 года | Спектакль тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» у ліпені 2019 года адправіўся на гастролі «Палескія хронікі». Тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей. |
"Радзіва "Прудок" - гастролі на Палессі | 7 ліпеня 2018 | 7 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адправіўся ў незвычайнае турнэ. Пры падтрымцы velcom у палескіх Калінкавічах адбыліся эксклюзіўныя паказы спектакля «Радзіва «Прудок». |
"Чайка" - гастролі ў Кітаі | 10 - 30 лістапада 2017 | 10 - 30 лістапада 2017 года Купалаўскі быў на вялікіх гастролях у Кітаі. 4 гарады - Чжухай, Сямынь, Гуанчжоў і Цзынань убачылі спектакль "Чайка". |
Пінская шляхта на фестывалі "Белая вежа" ў Брэсце | 8 верасня 2017 г. | Спектакль "Пінская шляхта" адкрыў ХХІІ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце. |
Офіс у Астане | 23 чэрвеня 2017 г. | Спектакль "Офіс" паказаны на І Сусветным тэтральным фестывалі "Астана". |
"Вечар" у Маскве | 27 кастрычніка 2016 года | Спектакль "Вечар" адзначыў сваё 10-годдзе паказам у Маскве на сцэне Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
|
"ART" у Парыжы | 16 чэрвеня 2016 года | Паказ у рамках Першых беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі. |
"Чайка". Масква | 24 лістапада 2015 года | Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Расійскім акадэмічным Маладзёжным тэатры. |
Брэст, Беларусь | 19 верасня 2015 года | "Паўлінка", фестываль "Белая вежа" ў Брэсце |
"Офіс", Фестываль "МИНИФЕСТ" г. Растоў-на-Доне, Расія | 03 кастрычніка 2014 | Спектаклем "Офіс“ Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрываў 3 кастрычніка XII Міжнародны фестваль спектакляў "Мініфэст“ у Растове-на-Доне. Разам з беларусамі ў форуме прынялі ўдзел тэатры з Грузіі, Ізраіля, Македоніі, Расіі. "Мініфэст“ – адзін са старэйшых... |
"Паўлінка", "Ноч на Каляды", "Офіс" - гастролі ў г.Томск | 08-11 верасня 2014 | 95 сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пачаў у Томску. Менавіта там беларускі тэатр змог выжыць падчас вайны. Менавіта там паставіў сваю знакамітую “Паўлінку”. Менавіта там калектывам было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купал... |
"Пан Тадэвуш"- гастролі ў Парыжы | 18 чэрвеня 2014 | Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Пан Тадэвуш” 18 чэрвеня ўбачылі ў Парыжы больш за 600 гледачоў. Паказ пастаноўкі Мікалая Пінігіна паводле знакамітай паэмы Адама Міцкевіча адбыўся падчас Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Яго арганізавалі па ініцыятыве Пастаяннага... |
"Вяселле" і "Не мой" - гастролі ў Пекіне | 28 лютага - 08 сакавіка 2014 | Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы вярнулася з гастроляў у Кітаі, дзе купалаўцы адкрывалі Пекінскі вясновы тэатральны фестываль. На сцэне Народнага мастацкага тэатра Пекіна тэатр прадставіў два спектаклі - "Вяселле" па А. Чэхаву і "Не мой" па А. Адамовічу. Ко... |
"Офіс" - Рыга, фестываль імя Чэхава | 06 ліпеня 2013 | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы працягвае ўдзел у Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. Чэхава. Спектакль “Офіс” паводле п’есы Інгрыд Лаўзунд у пастаноўцы Кацярыны Аверкавай, які ўжо быў паказаны на фестывалі ў Маскве, увайшоў у рэгіянальную праграму форума. Пастаноўку... |
"Вяселле" - Масква, фестываль імя Чэхава | 29-30 чэрвеня 2013 | Спектакль "Вяселле" 29 і 30 чэрвеня быў паказаны на Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. Чэхава. |
"Офіс" - Масква, фестываль імя Чэхава | 24 мая 2013 | Спектакль "Офіс", пераможца Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума ў Кішынёве ў чэрвені 2012 года, быў паказаны на Міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П. Чэхава ў Маскве. |
"Вяселле" - Міжнародны тэатральны фестываль у Сібіу (Румынія) | 11-12 чэрвеня 2013 |
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў на Міжнародным тэатральным фестывалі ў горадзе Сібіу (Румынія) спектакль “Вяселле” ў пастаноўцы Уладзіміра Панкова. |
"Вяселле"- на IV Міжнародным тбіліскім фестывалі тэатра, Тбілісі | 22 верасня 2012 | Спектакль "Вяселле" быў паказаны на сцэне Тбіліскага акадэмічнага тэатра імя К. Марджанішвілі ў рамках Міжнароднага тбіліскага фестывалю тэатра. |
"Вяселле". Гастролі ў Францыі | 05 лістапада - 13 снежня 2012 | З 5 лістапада па 13 снежня 2012 года жыхары гарадоў Бурж, Нант, Эўры, Мюлуза, Брэст, Каломб, Невер, Шатэнэ-Малабры і Пуацье ўбачылі спектакль "Вяселле". Галоўным арганізатарам выступіў Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Чэхава. |
"Офіс"- Моладзевы тэатральны форум у Кішынёве | 10 чэрвеня 2012 | Спектакль “Офіс” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Моладзевага тэатральнага форума краін СНД, Балтыі і Грузіі, які праходзіў у г. Кішынёў (Малдова) з 6 па 13 чэрвеня 2012 года. |
"Тэатр Уршулі Радзівіл" - выступ у Нясвіжскім палацы | 30 чэрвеня 2012 | 30 чэрвеня 2012 года пасля 250-гадовага перапынку ў Нясвіжы ізноў загучалі творы княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў на падворку княжацкага палаца нясвіжскую арлекінаду “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”, створаную паводле... |
"Тэатр Уршулі Радзівіл"- выступ у Лондане | 10 мая 2012 | 10 мая 2012 года на сцэне лонданскага тэатра Блумзбары адбыўся першы ў гісторыі паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Злучаным Каралеўстве. |