Навіны

20 верасня 2019
Ці вы гатовыя? Бо мы амаль гатовыя! Хвалюемся, мантуемся, грыміруемся, распяваемся. А вось і праграма падаспела!

19 верасня 2019

Купалаўскі выходзіць не толькі ў космас, але і ў сквер!
Упершыню ў Беларусі адбудзецца жывая трансляцыя спектакля. І гэта будзе наша "Радзіва Прудок" паводле дзённіка Андруся Горвата. Паказ арганізоўваецца праз відэасэрвіс Voka,...

19 верасня 2019

Падарунак для наступнага пакалення купалаўцаў і для аднаго з нашых падпісчыкаў!
Наш пікнік 21 верасня распачнецца з гістарычнага моманту: у 12.00 перад галоўным уваходам у тэатр для супольнага фотаздымка збярэцца ўся купалаўская трупа. Лёгкі пстрык...

17 верасня 2019


UPD: Сябры, рэгістрацыя на экскурсіі скончана, месцаў больш няма. Але не смуткуйце, на працягу сезона адбудзецца шмат цікавага, і вы не раз зможаце патрапіць да нас.

.

На свяце 21 верасня, прысвечаным 100-му сезону Купалаўскага,...

16 верасня 2019

Пачатак 100-га сезона Купалаўскі адзначыць ў вялікай кампаніі гасцей. Госці змогуць пачаставацца ў street-буфеце, зрабіць сабе вусы як у маладога Купалы, прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў і нават...

16 верасня 2019

Творчыя біяграфіі артыстаў ранейшых пакаленняў – выдатная ілюстрацыя гісторыі беларускага тэатра. Раіса Мікалаеўна нарадзілася на Гомельшчыне, у Хойніцкім раёне. У 20-х гадах вучылася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Працавала ў БДТ-2...

06 верасня 2019

Сёння, 6 верасня,  мы з удзячнасцю згадваем народнага артыста Беларусі Валянціна Белахвосціка, які нарадзіўся 85 гадоў таму ў вёсцы Багушэвічы на Бярэзіншчыне і стаў адметнай з’явай на нацыянальнай сцэне краіны. Адметнай, дзякуючы яскраваму ...

03 верасня 2019
Сёння, 3 верасня 2019 года, Купалаўскі тэатр распачаў 100-ы тэатральны сезон! Традыцыйна спектаклем адкрыцця стала легендарная «Паўлінка» , якая ідзе на Галоўнай сцэне амаль 80 гадоў.
21 жніўня 2019
21 жніўня не стала Іллі Львовіча Кургана – легендарнага чалавека, якога называюць “залатым голасам краіны” і “беларускім Левітанам”, а мы заўжды мелі гонар называць Настаўнікам і пачэсным купалаўцам.

Праз яго клапатлівыя штудыі...
25 ліпеня 2019

Як Вы паставіліся да прапановы інсцэніраваць твор Яна Баршчэўскага? Чым ён Вас захапіў?

— Сёння кожны школьнік ведае гэты твор – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, беларускага...

25 ліпеня 2019
Напярэдадні пачатку 100-га тэатральнага сезона і 100-годдзя з моманту заснавання Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы” для студэнтаў і вучняў, шматдзетных і няпоўных сем'яў,...
24 ліпеня 2019

Больш за год, як  няма ў тэатры выдатнага самабытнага купалаўскага артыста.  Застанецца памяць, увасобленая ў запісах кінастужак, у фотаздымках, у інтэрв’ю, у сэрцах удзячных гледачоў.  

22 ліпеня 2019

Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў – ня проста вялікі і любімы артыст, які стварыў непаўторныя запамінальныя вобразы, а яшчэ і надзвычай адукаваны, разумны, годны чалавек. Асоба! Для старэйшага пакалення гледачоў – Мілаванаў – цэлая тэатральная эпоха!...

19 ліпеня 2019
Шаноўныя сябры!

У сувязі са смуткам па народным артысце Беларусі Аўгусту Лазаравічу Мілаванаву імпрэза “Музычны вечар у Купалаўскім” пераносіцца на 27 ліпеня. Квіткі, набытыя на 20 ліпеня, будуць сапраўднымі 27 ліпеня.

Таксама...
19 ліпеня 2019

19 ліпеня 2019 года пайшоў з жыцця наш калега, сябар, натхняльнік, выкладчык і надзвычайнай моцы артыст Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы глыбока смуткуе ў сувязі са стратай выбітнага чалавека і выказвае шчырыя...

17 ліпеня 2019

Спектакль «Радзіва «Прудок» у ліпені 2019 года адправіўся на гастролі «Палескія хронікі». Тур пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Прэм’ера пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі па аднайменнай кнізе Андрэя Горвата...

01 ліпеня 2019
Напярэдадні сотага сезона, у наша перадсвяточнае лецейка, у гэты спякотны ліпень мы, быццам тыя шпаркія вавёрачкі, нарыхтавалі для вас зніжкі. Працягнуць руку – і вось яно ўсё: прахалода партэра, прыцемкі бельэтажа, прыпеўкі пінскай шляхты...
28 чэрвеня 2019

5 ліпеня ў чароўную купальскую ноч у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца трэцяя “Ноч паэзіі”. У мерапрыемстве возьмуць удзел выбітныя беларускія паэты, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра, якія прачытаюць свае улюбёныя...

25 чэрвеня 2019

Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь і абаяльнаму чалавеку – 60!

20 чэрвеня 2019

Сёння, 20 чэрвеня, у дзень 80-годдзя, мы згадваем ВАЛЕРЫЯ РАЕЎСКАГА. 40 гадоў ён служыў тэатру. 35 гадоў быў мастацкім кіраўніком. Захапляўся дасканаласцю прыроды і ніякавеў ад недасканаласці чалавека.

Рамантык. Садоўнік. Паэт. Філосаф.

В.Раеўскі:...