Навіны

01 красавіка 2020
Шаноўныя гледачы, інфармуем вас аб адмене паказу спектакляў на галоўнай і камернай сцэнах 1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 10 красавіка 2020 года .
25 сакавіка 2020
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”.
24 сакавіка 2020
27 сакавіка,  у Міжнародны дзень тэатра, упершыню пройдзе “сусветны паказ” легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», які адбудзецца пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA. Самы папулярны спектакль...
23 сакавіка 2020
Паказ спектакля «Першы», які прызначаны на 25 сакавіка 2020 года, адмяняецца. На паказ «Першы» 31 сакавіка адбудзецца замена на спектакль «Радзіва Прудок». Квіткі будуць дзейныя.
Пры немагчымасці наведаць спектакль квіткі можна здаць...
19 сакавіка 2020
Па ініцыятыве арганізатара Святочны хор Свята-Елісавецінскага манастыра, які павінны быў адбыцца 23 сакавіка, адмяняецца ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
18 сакавіка 2020
Мы тут заселі ў архівы, каб неўзабаве паказаць вам штосьці вельмі цікавае - другі нумар Купалаўскага часопіса!

17 сакавіка 2020
Шаноўныя гледачы!
Паказы спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца ў адпаведнасці з рэпертуарам.

17 сакавіка 2020
Бонус ад арганізатараў фестываля "Plastforma"! Спектакль "Вітаючы сонца", які адбудзецца на камернай сцэне Купалаўскага 18 сакавіка, можна будзе паглядзець у прамой трансляцыі.
16 сакавіка 2020
Паказ спектакля «Першы», які прызначаны на 17 сакавіка 2020 года, пераносіцца на 31 сакавіка 2020 года ў сувязі з хваробай артыста. Квіткі сапраўдныя.
Пры немагчымасці наведаць спектакль квіткі можна здаць у касу тэатра да 25 сакавіка...
11 сакавіка 2020
Прэм’ера спектакля Сяргея Зямлянскага “En souvenir de Шагал”, запланаваная на 14, 15, 26 і 27 сакавіка, пераносіцца на 29 і 31 мая.  Наступныя даты паказаў запланаваныя ў чэрвені і ліпені. Перанос прэм’еры спектакля абумоўлены несвоечасовым...
08 сакавіка 2020
Чароўныя, прыўкрасныя, пяшчотныя і смелыя. Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным жаночым святам. Хай ваша жыццё штодзень напаўняецца хараством, поспехам, шчасцем ды душэўным спакоем!
Больш за стагоддзе таму тысячы жанчын выйшлі на вуліцы...
06 сакавіка 2020

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падпісаў дамову аб сумеснай дзейнасці з Беларускай асацыяцыяй гольфу. На сустрэчы генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка і старшыня Асацыяцыі гольфа Уладзімір Дражын абмеркавалі шляхі сумеснага...

04 сакавіка 2020

Спектакль «Шабаны» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 5 сакавіка ў 19:00 пакажуць у прамым эфіры на VOKA. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта відэасервіса да 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны, які...

28 лютага 2020
Якая цудоўная навіна напрыканцы працоўнага тыдня!
Самаму выкшталцонаму артысту нашага тэатра Аляксандру Падабеду было прысвоена званне Народнага артыста Беларусі.
Медаль Францыска Скарыны атрымалі Святлана Анікей, Алег Гарбуз, Міхась...
27 лютага 2020
Так, сям'я - гэта бывае няпроста, асабліва ў стасунках дзеці-бацькі. І так, кожная з дзетак можа вырасці ў Ганерылью, Рэгану або Кардэлію. Ці пытанне гэта прыроджанага характару, а мо выхавання і стасункаў у дзяцінстве? Прыходзьце, глядзіце, думайце....
26 лютага 2020
12 сакавіка паказваем "ART". Хто ні глядзеў, а шмат хто сыходзіцца на адным меркаванні - гэты спектакль трэба глядзець не адзін раз! Як звычайная гісторыя чалавечых стасункаў, у ёй з кожным разам раскрываюцца новыя моманты.
21 лютага 2020
Па ўсім свеце 21 лютага адзначаюць дзень роднай мовы. І якое шчасце сказаць, што мы маем назваць нашай матчынай мовай – беларускую. Не так шмат часу прайшло з таго моманту, калі беларуская мова лічылася пад пагрозай знікнення, але ўжо сёння беларускую...
20 лютага 2020
Спектакль «Радзіва Прудок», які прызначаны на 21 лютага 2020 года, перанесены на 27 лютага 2020 года ў сувязі з хваробай актрысы. Квіткі сапраўдныя.
19 лютага 2020
Альбо, як кажа сам Генадзь Сцяпанавіч, - без 15 сто!
18 лютага 2020
Пекную і яскравую Вольгу Няфёдаву віншуем з юбілеем! Хай спраўджваецца ўсё добрае, пра што марыцца і думаецца. Ух, як захапляемся вашымі ролямі і любім бачыць на сцэне. Са святам!