Гастрольны каляндар
Закрыццё 105-га тэатральнага сезона адбылося ў Мядзелі з паказам спектакля "Паўлінка". Падчас антракту, пакуль мяняліся дэкарацыі, адбылося ўшанаванне нашай народнай артысткі Беларусі Марыіі Захарэвіч на яе малой радзіме.
Закрыццё 105-га сезона працягнулася ў Лошыцкім парку, дзе купалаўцы паказалі для самых маленькіх гледачоў казку "Гісторыя шакаладнага дрэва".
Наш спектакль "Двор майго дзяцінства" Купалаўцы паказалі на сцэне Лошыцкага парка і на вуліцы Ракаўская, 25. Парадавалі гледачоў ў самыя яркія і сонечныя дні чэрвеня.
У рамках культурнай карты, музычная імпрэза "Музыка душы. Роднае" адправілася ў горад Добруш. Спадзяёмся, што жыхары гэтага цудоўнага горада застануцца задаволены ад таленту нашых артыстаў і аркестра, які выканае знакамітыя кожнаму музычныя кампазіцыі.
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, заслужаны артыст Беларускай ССР Уладзімір Рагоўцоў і артыст драмы Александр Гусеў у спектаклі "Вечар" па п'есе Аляксея Дударава. Наведалі горад Маладзечна, парадавалі жыхароў сваім майстэрствам і атрымалі гучныя авацыі ад удзячных гледачоў.
Спектакль "Бясконцая гісторы", дзе галоўную ролю выконваюць артысты нашага тэатра: Аляксандр Пашкевіч і Святлана Гусарава, наведалі цудоўны горад на поўдні Беларусі - Наваполацк.
Музычная імпрэза "Музыка душы. Роднае" парадавала жыхароў горада Смалявічы не толькі мілагучнасцю інструментаў, але і чыстымі і звонкімі галасамі нашых артыстаў.
26 красавіка артысты Купалаўскага тэатра прынялі ўдзел у ll ваенна-патрыятычным тэатральным фестывалі “Заўтра была вайна", які прайшоў у горадзе Растове-на-Доне, Расійская Федэрацыя.
З 20 па 27 сакавіка ў Магілёве праходзіць XVIII Міжнародны моладзевы тэатральны форум “М*@RT.контакт - 2025”.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў горад Слуцк. Для гледачоў горада быў паказаны спектакль-казка "Гісторыя шакаладнага дрэва" і містычная легенда "Чорная панна Нясвіжа", якая ўжо шмат гадоў не сыходзіць з купалаўскай сцэны!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў горад Жлобін і падараваў усмешкі і радасць жыхарам праз спектакль "Пісаравы імяніны".
Ужо дваццать восьмы раз горад Брэст сустракае тэатральныя калектывы з розных дзяржаў свету.
У гэтым годзе удзельнікамі фестываля выступілі прадстаўнікі з 7 краін: Азербайджана, Беларусі, Даніі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. У праграму фестывалю ўключаны 22 спектаклі ад 22 розных тэатральных калектываў. З большага рэпертуар фестывалю склалі творы класічнай літаратуры.
У рамках фестывалю акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадставілі гледачам прэм’ерны спектакль “Пісаравы Імяніны” па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка. Упершыню спектакль быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару!
Першай кропкай гастрольнага тура купалаўцаў стаў Белаазёрск. На галоўнай сцэне горада белаазёрцам былі прадстаўлены спектаклі “Гісторыя шакаладнага дрэва” і славутая “Паўлінка”.
“Гісторыя шакаладнага дрэва” – захапляльная казка пра двух эльфаў, якія адпраўляюцца ў далёкае і небяспечнае падарожжа. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды і новыя знаёмствы, а таксама сустрэча з галоўным злодзеем. Моцнае сяброўства і дабрыня – гэта тая зброя, якой нашы героі перамогуць ворагаў.
“Паўлінка” – гісторыя пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.