Навіны

13 чэрвеня 2016

14. 06 а 16 гадзіне на Камернай сцэне адбудзецца ўрачыстае віншаванне Заслужанага артыста БССР прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іллі Львовіча Кургана з 90-гадовым юбілеем.

Ілля Львовіч Курган – легендарны дыктар беларускага...

30 мая 2016

Сёння Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Падабеду спаўняецца 65 год. 

Юбілей акцёр адзначыць на сцэне – ў спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Пан Тадэвуш" па творы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы...

30 мая 2016

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы сёння і заўтра адбудуцца прэм’ерныя паказы спектакля “Каханне як мілітарызм” па п’есе Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко.

20 мая 2016
Усе спектаклі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць на беларускай мове, але некаторыя з іх пры жаданні даступныя для гледачоў на англійскай і рускай мове – ёсць паслуга сінхроннага перакладу. 

На ўваходзе ў ...
17 мая 2016
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы вымушаны паведаміць, што, на жаль, Ноч паэзіі, якая мусіла адбыцца 21 траўня на Камернай сцэне, адмененая па тэхнічных прычынах. Прыносім свае выбачэнні!
27 красавіка 2016

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыліся прэм’ерныя паказы спектакля “Дзве душы” паводле аповесці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Аповесць айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай...

25 красавіка 2016
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае 29 красавіка а 19-й гадзіне на чытанне “Чарнобыльскай малітвы” Святланы Алексіевіч.

Урыўкі з твора прагучаць у выкананні артыстаў тэатра: Марты Голубевай, Івана ...
18 красавіка 2016
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць рэпетыцыі спектакля "Дзве душы" паводле аповесці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Прэм'ерныя паказы адбудуцца 26-27 красавіка. 

Аповесць айчыннага...
12 красавіка 2016
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць рэпетыцыі спектакля "Каханне як мілітарызм" па п'есе расійскага драматурга Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко. Прэм'ера адбудзецца на Камернай сцэне 30-31 мая.
...
27 сакавіка 2016

27 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень тэатра. З гэтым святам Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы віншуе сваіх гледачоў, для якіх "тэатр" не проста слова ці не проста месца, дзе можна бавіць час. І ад іх жа прымае цудоўныя віншаванні!...

18 сакавіка 2016
Па ўсім свеце 27 сакавіка адзначаецца Дзень тэатра. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адсвяткуе гэтую падзею канцэртам-капуснікам "жАрт to you".

 – У грымёрках, на рэпетыцыях мы заўжды дзелімся нейкімі жартамі,...
16 сакавіка 2016
Сёння 70 год спаўняецца народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнку. Свой юбілей артыст адзначыць на сцэне - у ролі Васіля ў спектаклі "Вечар", пастаўленым Валерыем Раеўскім па п'есе Аляксея Дударава. 

Народны артыст...
25 лютага 2016
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы паказам спектакля "Людзі на балоце" адсвяткавалі юбілей народнага пісьменніка БССР Івана Мележа. 

Сёлета яму споўнілася б 95 год. Як і рэжысёру Барысу Эрыну, які разам з Зінаідай ...
22 лютага 2016
З 23 па 26 лютага Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіць студэнтам і выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка чатыры спектаклі. 

Акцыя “Тыдзень Купалаўскага тэатра ў ...
04 лютага 2016
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі спектакля "Каханне як мілітарызм" паводле аднайменнай п’есы расійскага драматурга Пятра Гладзіліна. Рэжысёр - Дзмітрый Цішко. Прэм'ера адбудзецца ў маі на Камернай...
01 лютага 2016
Спектакль "Арт" па п’есе Ясміны Рэзы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна - адна з апошніх прэм'ер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы - цяпер ідзе з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Паслуга бясплатная. 

...
21 студзеня 2016

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі новага спектакля "Дзве душы" паводле аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага. Рэжысёр Мікалай Пінігін. Над сцэнаграфіяй і касцюмамі працуе народны мастак Беларусі Барыс...

14 студзеня 2016
Ганна Хітрык і гурт S°unduk рыхтуюць два старанавагоднія канцэрты, што адбудуцца ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы: 16 студзеня ў 19.00 на Вялікай сцэне і 17-га ў 16.00 – на Камернай.

 – На нашых старанавагодніх канцэртах...
11 студзеня 2016
Купалаўскі тэатр славіўся сваімі капуснікамі яшчэ з 1920-30-х гадоў, калі іх ладзілі пад кіраўніцтвам Еўсцігнея Міровіча ці Льва Літвінава. І зараз купалаўцы таксама вельмі любяць пажартаваць, у чым можна ўпэўніцца 12 студзеня на капусніку-канцэрце ...
30 снежня 2015
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы віншуе сваіх калег, сяброў і гледачоў са святамі! Здароўя вам і вашым блізкім, светлых дзён і ўтульных вечароў, шмат нагод захапляцца мастацтвам! Дзякуй усім, хто быў з намі ў 2015 годзе! Да сустрэчы ў наступным!...